Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


У NATO пракаментавалі заклік кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага да таго, каб Польшча і іншыя суседнія краіны збівалі расійскія ракеты яшчэ над Украінай. Там папярэдзілі, што такі крок можа мець наступствы для альянсу ў цэлым, піша Еuropapress.es са спасылкай на прадстаўніка NATO.

Фото: Reuters
Амерыканскі зенітны ракетны комплекс Patriot, які выкарыстоўваецца краінамі NATO. Фота: Reuters

«NATO нясе адказнасць за перадухіленне далейшай эскалацыі вайны з боку Расіі. NATO не з’яўляецца бокам канфлікту і не стане ім», — заявіў прадстаўнік Паўночнаатлантычнага альянсу, з якім кансультавалася выданне.

У сувязі з гэтым, хоць кожны саюзнік у NATO мае права абараняць уласную паветраную прастору, прэс-сакратар папярэдзіў, што дзеянні кожнага чальца альянсу ў падтрымку Украіны «таксама могуць паўплываць на NATO агулам».

«Вось чаму неабходна, каб саюзнікі працягвалі цесна кансультавацца адзін з адным», — дадаў ён.

У штаб-кватэры NATO аддаюць перавагу асцярожнасці і робяць акцэнт на неабходнасці павялічыць паток ваеннай дапамогі, якую чальцы блока скіроўваюць Кіеву. Гэта пацвердзілі на сустрэчы з міністрам абароны Украіны Рустэмам Умеравым у рамках саміту NATO — Украіна на мінулым тыдні, калі ўкраінскія ўлады расказалі пра наступствы апошняй хвалі расійскіх авіяўдараў па гарадах і інфраструктуры.

Нагадаем, міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Польшча і іншыя краіны, якія мяжуюць з Украінай, «абавязаныя» збіваць расійскія ракеты яшчэ да таго, як тыя ўвойдуць у іх паветраную прастору.

«Сяброўства ў NATO не адмяняе адказнасці кожнай краіны за абарону ўласнай паветранай прасторы — гэта наш канстытуцыйны абавязак. Асабіста я лічу, што, калі варожыя ракеты скіроўваюцца да нашай паветранай прасторы, гэта будзе законнай самаабаронай [збіць іх], бо як толькі яны перасякуць нашую паветраную прастору, рызыка таго, што хтосьці будзе паранены абломкамі, робіцца значнай», — сказаў Сікорскі.

Раней паведамлялася, што пасля масіраванага абстрэлу Расіяй Украіны раніцай 26 жніўня Польшча заявіла пра парушэнне яе паветранай прасторы «паветраным аб’ектам», які, як мяркуецца, быў беспілотнікам-камікадзэ.

Камандуючы аператыўным камандаваннем Узброеных сіл Польшчы Мацей Кліш сказаў, што аб’ект, мяркуючы з траекторыі, хуткасці і вышыні, дакладна не быў ракетай. Хутчэй за ўсё, гаворка пра беспілотнік.