Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
Читать по-русски


/

У Беларусі праходзяць масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па справе «Беларускага Гаюна», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на затрыманых, якія выйшлі з ізалятара на Акрэсціна.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: правозащитный центр "Вясна"
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Паводле звестак праваабаронцаў, вельмі шмат затрыманняў праходзіць па артыкуле 361−4 Крымінальнага кодэкса (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці) у рамках так званай справы «Беларускага Гаюна». Большасць затрыманых — мужчыны. Фігурантаў «справы Гаюна» адпраўляюць у СІЗА.

Акрамя таго, працягваюцца затрыманні па артыкуле 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паступаюць паведамленні пра вялікую колькасць затрыманых. Гэта звязваюць з тым, што са жніўня гэтага года заканчваецца тэрмін даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўдзел у пратэстах.

«На Акрэсціна затрыманыя па-ранейшаму ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, у перапоўненых камерах», — паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» рэгулярна інфармаваў пра расійскія ўдарныя дроны, што заляталі ў нашую краіну. У лютым праект спыніў працу. Гэта адбылося пасля таго, як стала вядома пра ўцечку звестак «Гаюна» і людзі, якія адпраўлялі інфармацыю, аказаліся ў небяспецы.

З таго часу стала вядома як мінімум пра некалькі выпадкаў, падставай для якіх сталі дасланыя вясной 2022 года ў «Беларускі Гаюн» фота і відэа з расійскімі вайскоўцамі і тэхнікай. Усе затрыманні прайшлі ў сакавіку 2025 года, а затрыманым выставілі абвінавачанні ў «дапамаганні экстрэмізму» паводле ч. 4 арт. 361 КК. Яна прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ці пазбаўлення волі да сямі гадоў.

Чытайце таксама