Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Прэзідэнт Украіны пацвердзіў інфармацыю пра тое, што расійская ракета выбухнула недалёка ад іх картэжу падчас візіту прэм’ер-міністра Грэцыі ў Адэсу. Пра гэта Уладзімір Зяленскі расказаў падчас інтэрв'ю французскім СМІ, адказваючы на пытанне, ці не лічыць ён, што Пуцін спрабаваў яго тады знішчыць.

Президент Украины Владимир Зеленский во время пресс-конй=ференции, посвященной итогам 2023 года и второго года войны с РФ. Фото: Reuters
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: Reuters

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ў гэтым выпадку не так важна, якую мэту пераследаваў Пуцін, бо ён у прынцыпе настроены на тое, каб усё разбураць.

— У нас вайна Расіі супраць Украіны. І калі ў нас прадстаўнік іншай дзяржавы, калі ў нас лідар Грэцыі знаходзіцца, і ты, няважна, якая ў цябе мэта, але ты робіш небяспечныя крокі і трапляеш балістычнай ракетай за некалькіх сотняў метраў побач [з месцам], дзе той лідар знаходзіцца, то я лічу, што ты проста нездаровы чалавек, — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт заявіў, што сусветныя лідары не мусяць звяртаць увагу на такія «папярэджанні Пуціна», бо яго мэта акурат у тым, каб яго баяліся.

Нагадаем, 6 сакавіка ў Адэсе праходзіла сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прэм’ер-міністрам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам. У гэты час расійская армія нанесла ракетны ўдар па горадзе. Як паведамілі СМІ, ракета выбухнула ўсяго за 500 метраў ад таго месца, дзе знаходзіліся Зяленскі і Міцатакіс.

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што нанеслі ўдар у 11.40 па маскоўскім часе па ангары ў раёне порта, «у якім ажыццяўлялася падрыхтоўка да баявога выкарыстання безэкіпажных катараў Узброеных сіл Украіны».