Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Паводле ацэнкі амерыканскіх даследчыкаў, у штатах з забаронай на аборт больш чым 64 тысячы жанчын (у тым ліку няпоўнагадовых дзяўчат) зацяжарылі ў выніку згвалтаванняў. Гэта колькасць — за час, які прайшоў пасля скасавання нацыянальнага права на аборт летам 2022 года, піша NBC News. Сама праца навукоўцаў апублікаваная ў медыцынскім навуковым часопісе JAMA Internal Medicine.

Фото: stock.adobe.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: stock.adobe.com

Група даследчыкаў, якую ўзначальваў галоўны доктар Амерыканскай асацыяцыі планавання сям'і штата Мантана Самуэль Дзікман, падлічыла: у 14 штатах, у большасці з якіх права на аборт няма нават у выглядзе выключэння, здарылася каля 520 тысяч выпадкаў сэксуалізаванага гвалту. Каля 64,5 тысячы з іх сталі прычынай цяжарнасці пацярпелых. Усе гэтыя звесткі падлічваліся з моманту скасавання нацыянальнага права на перапыненне цяжарнасці, то-бок з лета 2022 года.

Улетку 2022 года Вярхоўны суд ЗША скасаваў рашэнне па справе «Роу супраць Уэйда», якое дазваляла аборты на федэральным узроўні. Цяпер рэгуляваць заканадаўства пра перапыненне цяжарнасці можа кожны штат паасобку. За 1,5 года дзеяння новых правілаў поўную забарону на аборты ўвялі 14 з 50 штатаў, яшчэ ў 16 дзейнічае частковая забарона.

Найгоршая сітуацыя ў Тэхасе: паводле ацэнкі даследчыкаў, 45% усіх цяжарнасцяў у выніку гвалту здарыліся менавіта там. Але нават у тых штатах, дзе згвалтаванне можа быць прычынай дазволіць аборт, такія выключэнні «практычна бессэнсоўныя», лічыць суаўтар даследавання, доктар медыцынскіх навук Дэвід Хімельштэйн. Ён тлумачыць: усё праз патрабаванне паведамляць пра згвалтаванні паліцыі.

Для сваіх ацэнак даследчыкі выкарыстоўвалі звесткі цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў у розных штатах, Бюро статыстыкі юстыцыі і нават інфармацыю, атрыманую ад ФБР.

Выканаўчая і навуковая дырэктарка даследчай групы Resound Research for Reproductive Health Кэры Уайт сказала, што атрыманыя лічбы «сапраўды шакавальна высокія».

— На жаль, я думаю, што вынік насамрэч адлюстроўвае тое, наколькі распаўсюджанае згвалтаванне ў Злучаных Штатах, — сказала Уайт.

Нагадаем, у лістападзе гэтага года ў ЗША пройдуць прэзідэнцкія выбары: найбольш імаверна, што гэта будзе супрацьстаянне дзейнага прэзідэнта Джо Байдэна і экс-прэзідэнта Дональда Трампа.

Трамп выступае супраць права жанчын на аборт (прынамсі, у апошнія гады сваёй кар’еры і падчас выбарчай кампаніі 2016 года). А Байдэн, наадварот, днямі паабяцаў вярнуць да абмеркавання пытанне пра перапыненне цяжарнасці. Гэта ўжо не першы раз, калі ён гэта робіць, называючы рашэнне 2022 года «адбіраннем фундаментальнага права» ў жанчын.

— Хопіць гуляць у палітыку з жыццём і свабодай жанчын. Хай дактары займаюцца сваёй працай, — заявіў Байдэн.

Імаверна, мноства жанчын, якія сутыкнуліся з наступствам скасавання нацыянальнага права на аборт, падтрымаюць дзейнага прэзідэнта дзякуючы такой рыторыцы.

Чытайце таксама