Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  5. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  10. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  14. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  15. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі, што адбілі больш за 40 атак і нанеслі шэсць авіяўдараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войскаў. У Мінабароны РФ заявілі, што пабілі камандна-назіральны пункт УСУ і знішчылі адзінаццаць украінскіх беспілотных лётных апаратаў. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны расказалі, што расійскае камандаванне стварае спецыялізаваныя падраздзяленні — роты «Штурм-Z». Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 408-ы дзень вайны.

Фото: Генштаб ВСУ
Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: адбілі больш за 40 атак і знішчылі тры беспілотнікі

«Праціўнік працягвае засяроджваць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках — за мінулыя суткі адбітыя больш за 40 атак праціўніка», — паведамілі ў Генштабе УСУ.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных зменаў, прыкмет фармавання наступальных груповак праціўніка не выяўлена. На іншых напрамках расійскія войскі абстрэльвалі населеныя пункты з артылерыі.

На Бахмуцкім напрамку расійскія войскі працягваюць весці наступальныя дзеянні, спрабуюць узяць пад поўны кантроль горад Бахмут, працягваюцца жорсткія баі. За мінулыя суткі праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне населеных пунктаў Арэхава-Васільеўка, Багданаўка і Белая Гара. Падраздзяленні Сіл абароны адбілі 16 атак праціўніка на гэтым участку фронту.

«За мінулыя суткі праціўнік нанёс 5 ракетных і 18 авіяцыйных удараў, здзейсніў 53 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях нашых войскаў і цывільнай інфраструктуры населеных пунктаў», — адзначылі ўкраінскія вайскоўцы.

Паводле звестак Генштаба УСУ, украінская авіяцыя нанесла 6 удараў па раёнах канцэнтрацыі праціўніка. Таксама былі збітыя тры БПЛА тыпу «Арлан», Supercam і «Ланцэт-3», а таксама 3 карэктавальныя авіяцыйныя бомбы. Украінскія ракетчыкі і артылерысты нанеслі ўдары па двух раёнах канцэнтрацыі жывой сілы праціўніка, двух складах гаруча-змазачных матэрыялаў і станцыі радыёэлектроннай барацьбы.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: пабілі камандна-назіральны пункт УСУ, знішчылі два склады боепрыпасаў

У расійскім ваенным ведамстве расказалі пра атакі на пазіцыі УСУ:

— на Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Сінькоўка і Кіслоўка Харкаўскай вобласці. За суткі забітыя да 30 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два аўтамабілі, а таксама гаўбіца Д-30;

— на Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі штурмавой авіяцыі, агнём артылерыі і актыўнымі дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне праціўніку ў раёне населенага пункта Церны Данецкай вобласці. Страты праціўніка склалі звыш 50 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, адзін пікап, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік» і гаўбіца Д-30;

— на Данецкім напрамку ў выніку актыўных дзеянняў падраздзяленняў Паўднёвай групоўкі войскаў і агню артылерыі за дзень знішчаныя тры танкі, баявая машына пяхоты, тры баявыя браніраваныя машыны, восем аўтамабіляў, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», гаўбіцы «Мста-Б» і Д-20, а таксама забітыя каля 260 украінскіх вайскоўцаў;

— на Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі і агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Новаміхайлаўка і Вуглядар Данецкай вобласці. Страты праціўніка на гэтых напрамках склалі да 20 украінскіх вайскоўцаў, два пікапы, а таксама гаўбіца Д-20;

— на Херсонскім напрамку падчас агнявога паражэння за суткі забітыя 14 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два аўтамабілі, дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гваздзік» і адна самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя».

Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная і вайсковая авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя нанеслі паражэнне 86 артылерыйскім падраздзяленням УСУ на агнявых пазіцыях, жывой сіле і тэхніцы ў 102 раёнах. У раёне населенага пункта Новаберыслаў Херсонскай вобласці пабіты камандна-назіральны пункт падраздзялення 126-й брыгады тэрытарыяльнай абароны. Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Іванаўка Данецкай вобласці і Навалюбаўка Луганскай вобласці знішчаныя два склады боепрыпасаў УСУ;
  • сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі два рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчылі адзінаццаць украінскіх беспілотных лётных апаратаў.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Брытанская разведка: Расія ў раёне Бахмута мае пэўныя поспехі

«У апошнія дні расійскія сілы набралі абароты ў бітве за Бахмут, нягледзячы на тое, што з канца сакавіка 2023 года іх прасоўванне ў значнай ступені запаволілася», — паведамляе ваенная разведка Вялікабрытаніі.

Паводле звестак разведкі, расійскія войскі, вельмі праўдападобна, прасунуліся ў цэнтр горада і захапілі заходні бераг ракі Бахмутка. Ключавы маршрут забяспечання Украіны на захад ад горада, імаверна, знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай.

Паведамляецца, што расійскія рэгулярныя сілы, мяркуючы з усяго, умацавалі гэты раён, а Расія пачала эфектыўней выкарыстоўваць артылерыю ў гэтым сектары.

Таксама ў Мінабароны Вялікабрытаніі лічаць, што існуе рэальная магчымасць таго, што ПВК Вагнера і Мінабароны РФ прыпынілі пастаянную варожасць і палепшылі супрацоўніцтва.

Інстытут па вывучэнні вайны: расійскае камандаванне стварае спецыялізаваныя падраздзяленні — роты «Штурм-Z»

«Паведамляецца, што расійскае камандаванне стварае спецыялізаваныя падраздзяленні памерам з роту ў складзе ключавых перадавых фармаванняў, каб узмацніць зніжаную баявую эфектыўнасць большасці расійскіх падраздзяленняў», — пішуць аналітыкі амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Эксперты са спасылкай на звесткі ўкраінскага афіцэра запасу сцвярджаюць, што роты «Штурм-Z» будуць складацца са 100 чалавек. Такія падраздзяленні прызначаныя для вядзення баявых дзеянняў у гарадскіх умовах або дзеянняў у складаных геаграфічных раёнах для захопу важных і стратэгічных аб’ектаў, такіх як апорныя пункты, пункты кіравання і вузлы сувязі.

«Роты „Штурм Z“, хутчэй за ўсё, будуць дыслакаваныя ў першую чаргу на лініі фронту Аўдзееўка — Данецк, дзе падраздзяленні Паўднёвай вайсковай акругі (ПВА) пастаянна вядуць беспаспяховыя наступальныя аперацыі», — гаворыцца ў штодзённай зводцы.

Ключавыя высновы ISW:

  • Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Маскве 5 і 6 красавіка, каб абмеркаваць далейшую інтэграцыю Саюзнай дзяржавы, пры гэтым Пуцін, імаверна, засяродзіўся на ўзмацненні эканамічнага кантролю Расіі над Беларуссю;
  • Лукашэнка выкарыстаў шаблонныя фразы, якія сведчаць, што ён і далей не збіраецца ўключаць Беларусь у ваенныя дзеянні Расіі;
  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі на лініі Купянск — Сватава — Крамянная;
  • расійскія войскі працягвалі наземныя атакі ў Бахмуце і яго ваколіцах, а таксама ўздоўж лініі Аўдзееўка — Данецк;
  • расійскія сілы маглі вывесці тэхніку з акупаванага Крыма для перадыслакацыі ў іншыя месцы на поўдні Украіны, баючыся контрнаступлення Украіны.
Карта основных направлений боевых действий на 6 апреля. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 6 красавіка. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні праціўнікаў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.