Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  12. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  13. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  14. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  15. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


Брытанскае выданне Sky News, спасылаючыся на свае крыніцы ў службе бяспекі, паведамляе, што Іран таемна пастаўляў вялікую колькасць куляў, ракет і мінамётных снарадаў у Расію для вайны ва Украіне і плануе павялічыць пастаўкі.

Фото: news.sky.com
Гэты спадарожнікавы здымак, атрыманы Sky News, паказвае прынамсі адзін з караблёў, Musa Jalil, у іранскім порце, перш чым ён адправіцца ў Расію. Фота: news.sky.com

Паводле звестак крыніцы Sky News, два грузавыя судны пад расійскім сцягам — Musa Jalil і Begey — пакінулі іранскі порт у студзені гэтага года, накіроўваючыся ў Расію праз Каспійскае мора. Яны перавозілі каля 100 мільёнаў куляў і каля 300 тысяч снарадаў. Крыніца ў службе бяспекі не пацвердзіла назву порта ў Іране, з якога выйшлі два караблі, і ў які порт Расіі яны прыбылі. Яна толькі сказала, што караблі накіроўваліся ў Расію праз Каспійскае мора.

«Расія працягвае выкарыстоўваць Іран у якасці „тылавой базы“», — сказала крыніца, апісваючы цесныя ваенныя сувязі паміж дзвюма краінамі.

Крыніца выдання таксама паведаміла, што адзін з караблёў, як мяркуюць, пакінуў Іран каля 10 студзеня, а другі — каля 12 студзеня. Паводле яе, два судны перавозілі каля 200 марскіх кантэйнераў, напоўненых зброяй.

Аднак журналістам не ўдалося праверыць дакладны аб’ём меркаванай ваеннай дапамогі.

Sky News звярнулася да ўладальніка караблёў у Расіі па каментар з нагоды меркаванай перавозкі зброі, але адказу дагэтуль няма.

Міністэрства абароны Расіі і Міністэрства замежных справаў Ірана таксама яшчэ не адказалі на запыт пра каментары.

Што кажуць дадзеныя марскога сачэння

Фото: news.sky.com
Абодва расійскія караблі можна ўбачыць у порце Астрахані ў Расіі на гэтым спадарожнікавым здымку ад 2 лютага. Яны пакінуць порт у найбліжэйшыя 24 гадзіны. Фота: news.sky.com

Даследаванне, праведзенае аддзелам дадзеных і крыміналістыкі Sky News, пацвердзіла агульнае сцверджанне пра рух караблёў, хоць даты трохі адрозніваліся.

Аднак праверыць, што менавіта перавозілася суднамі, не ўяўлялася магчымым.

Марскі суднаходны трэкер MarineTraffic паказаў два караблі ў іранскім порце Амірабад на Каспійскім моры 9 студзеня.

Спадарожнікавыя здымкі з наступнага дня, атрыманыя Sky News, сведчаць, што прынамсі адзін з караблёў у гэты час усё яшчэ знаходзіўся ў порце

Паводле дадзеных марскога сачэння, Musa Jalil пакінуў порт раніцай 10 студзеня. Begey з порта выйшаў у той жа дзень.

12 студзеня, паводле звестак сачэння, абодва судны спыняліся ля берагоў Туркменістана на пару дзён. Прычына прыпынку невядомая.

Затым караблі перасеклі Каспійскае мора, прыбыўшы ў Астрахань 27 студзеня. Яны заставаліся тут некалькі дзён. Гэты порт яны пакінулі 3 лютага.

Што ў грузе?

Крыніца паведаміла, што меркаваны груз складаецца з прыкладна 100 мільёнаў куляў розных памераў для пісталетаў, штурмавых вінтовак і кулямётаў.

Таксама на караблях быў шэраг іншых боепрыпасаў, у тым ліку каля 300 тысяч снарадаў, такіх як 40-мм гранаты для гранатамётаў, 107-мм супрацьтанкавыя ракеты і мінамётныя снарады розных памераў.

Акрамя таго, крыніца паведаміла, што на борце знаходзілася каля 10 тысяч бронекамізэлек і шлемаў.

«Расія плаціць за боепрыпасы наяўнымі і тым самым абыходзіць заходнія санкцыі па іх, ігнаруючы санкцыі ў дачыненні да Ірана», — дадала крыніца.

Заходнія і ўкраінскія афіцыйныя асобы таксама папярэджваюць, што Іран можа пастаўляць значна больш смяротныя балістычныя ракеты, але пакуль няма ніякіх доказаў таго, што гэта адбываецца.

Разам з іранскай падтрымкай у заходніх сталіцах расце занепакоенасць з нагоды таго, што Кітай можа пачаць пастаўляць Расіі зброю — крок, які, як папярэджваюць Злучаныя Штаты, будзе мець «сур'ёзныя наступствы» для Пекіна. Кітай жа абверг гэтыя сцверджанні.