Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  14. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  15. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
Читать по-русски


Расія зладзіла масіраваную ракетную атаку на Украіну. Паведамляюць пра выбухі ў Харкаве, Кіеве, Львове. Частку ракет паспяхова збіла ўкраінская СПА.

Раніцай 29 снежня па ўсёй Украіне была абвешчаная паветраная трывога. Кіраўнік Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім паведаміў пра пускі ракет з караблёў і самалётаў. Першыя ракеты, паводле яго звестак, паляцелі ў бок горада Сумы.

Прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што па краіне напярэдадні Новага года РФ выпусціла больш за 120 ракет.

Выбухі пацвердзілі ў Харкаве, Адэсе, Кіеве, Львове.

— У Кіеве могуць быць перабоі са святлом. Зарадзіце тэлефоны і іншыя прылады. Зрабіце запас вады, — папярэдзіў гараджан мэр Кіева Віталь Клічко.

Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што папярэдне прылёты зафіксаваныя ў Слабодскім раёне: «Па якіх аб’ектах білі і ці ёсць пацярпелыя — інфармацыя пакуль удакладняецца».

У Кіеве абломкі збітай ракеты пашкодзілі два прыватныя дамы ў Дарніцкім раёне, у Галасееўскім раёне пашкоджанае прамысловае прадпрыемства, у Пячэрскім — дзіцячая пляцоўка, паведаміла Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя.

Пралёт расійскай ракеты над Кіеўшчынай. Відэа апублікаваў кіраўнік Кіеўскай абласной паліцыі Андрэй Небітаў

Неўзабаве Віталь Клічко паведаміў, што ратавальнікі дасталі з пашкоджанага прыватнага дома двух чалавек. Яны шпіталізаваныя. Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца.

Таксама на адной з цэнтральных вуліц Кіева абломкі ракеты пашкодзілі аўтамабіль.

У Адэскай вобласці абломкі крылатай ракеты трапілі ў жылы дом, наступствы ўдакладняюцца, напісаў у сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыл Цімашэнка.

«90% горада — без святла. Чакаем дадатковай інфармацыі ад энергетыкаў. Трамваі і тралейбусы па горадзе не курсуюць. Магчымыя перабоі з водазабяспечаннем. Пераходзім да працы дызель-генератараў на аб’ектах крытычнай інфраструктуры. Заставайцеся ў сховішчах», — напісаў мэр Львова Андрэй Садовы.

Кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што папярэдне пацверджаныя чатыры прылёты: «Імаверна, С-300, у Немышлянскім і Аснавянскім раёнах. Пад прыцэлам — крытычная інфраструктура. На месцы працуюць ратавальнікі. Інфармацыя пра разбурэнні і пацярпелых удакладняецца».

Віталь Кім папярэджвае і пра атаку дронамі — паводле яго, яны ляцяць з поўначы.

Між тым колькасць пацярпелых у Кіеве павялічылася да трох — раненні таксама атрымала 14-гадовая дзяўчынка, яна ў бальніцы.

Фото: t.me/tymoshenko_kyrylo
Наступствы прылёту ў прыватны сектар у Дарніцкім раёне Кіева. Фота: t.me/tymoshenko_kyrylo

«Падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны над вобласцю была збітая 21 ракета!!! Абломкі адной з варожых ракет трапілі ў жылы дом, на шчасце, пацярпелых няма. На жаль, з прычыны траплянняў ёсць пашкоджанне энергетычнай інфраструктуры, таму па вобласці адбываюцца экстранныя адключэнні электраэнергіі. Усе службы на месцах і працуюць», — паведаміў кіраўнік Адэскай вобласці Максім Марчанка.

Міністэрства абароны РФ падчас удару па Украіне размясціла ў сваім тэлеграм-канале вось такую карцінку.

Фото: t.me/mod_russia
Фота: t.me/mod_russia

Віталь Клічко са спасылкай на СПА паведаміў, што над Кіевам знішчаныя 16 ракет.

Фото: t.me/tymoshenko_kyrylo
Адна з ракет, выпушчаных па Івана-Франкоўскай вобласці, трапіла ў жылы дом і не выбухнула.

Фота: t.me/tymoshenko_kyrylo

Каля адзінаццатай раніцы па Украіне пачалі абвяшчаць адбой паветранай трывогі.