Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


На беларускіх чыгуначных станцыях у Брэсце і Баранавічах захрасла больш чым сотня цыстэрнаў са звадкаваным вугляродным газам з Казахстана. Паводле звестак казахстанскіх СМІ, польская мытня не прапускае груз, патрабуючы доказаў, што газ не паходзіць з Расіі, піша MOST.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Пра сітуацыю расказаў тэлеграм-канал «Нефть и газ Казахстана. Факты и комментарии», які вядзе аналітык нафтагазавай галіны Алег Чарвінскі. Паводле ягоных звестак, польская мытня «просіць усё новыя і новыя дакументы», якія пацвярджаюць паходжанне тавару, у казахстанскай кампаніі «Тэнгізшэўройл», якая адправіла груз.

З 20 снежня 2024 года набыла моц забарона на імпарт у ЕС звадкаванага вугляроднага газу з Расіі. Імаверна, пільнасць польскіх мытнікаў звязаная з рызыкай таго, што Расія паспрабуе абысці санкцыі, адпраўляючы свой газ праз кампаніі трэціх краін.

— Імідж Казахстана як краіны, якая спрыяе Расіі ў абыходзе санкцый Еўрасаюза, адыграў злы жарт — і мытныя органы ЕС сур’ёзна асцерагаюцца, што пад выглядам казахстанскага ЗВГ будзе ў тым ліку ісці рээкспарт расійскага, — каментуе Алег Чарвінскі.

Паводле інфармацыі аналітыка, затрымка цыстэрнаў стварыла недахоп рухомага складу, што можа прывесці да збояў у адгрузках прадукцыі кампаніі «Тенгізшэўройл». Амбасада Казахстана ў Бруселі праводзіць перамовы з еўрапейскім камісарам па санкцыях, але яны пакуль для казахстанскага боку беспаспяховыя.