Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  5. Кочанова высказалась о повышении пенсий. Тем временем Фонд соцзащиты населения хвастается, что купается в деньгах
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  9. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  10. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  11. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  14. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
Читать по-русски


/

Услед за прапагандыстамі на Мікіту Мелказёрава звярнулі ўвагу сілавікі. Адпаведнае паведамленне было апублікаванае ў неафіцыйным тэлеграм-канале ГУБАЗіКа.

Мікіта Мелказёраў. Скрыншот відэа

«Дробны калабарацыяніст заслужыў +1 крымінальную справу і „кватэрнае пытанне“. Следчыя дзеянні па новым эпізодзе змагара Мелказёрава (ператрусы і допыты сваякоў) будуць праведзеныя з асаблівай стараннасцю», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, напярэдадні былы кіраўнік Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і дзяржтэлеканала СТБ Кірыл Казакоў заявіў, што асабіста гатовы расстраляць Мікіту Мелказёрава.

«Калі гэтая пачвара калі-небудзь захоча памяняць беларускі пашпарт, калі гэтая пачвара нарэшце захоча памяняць сабе зубы, калі проста гэтая пачвара нейкім чынам паспрабуе назваць сябе яшчэ беларусам, я, у прынцыпе, гатовы выступіць адным з удзельнікаў гэтай тройкі для таго, каб асабіста гэтую пачвару зжыць са свету», — заявіў Казакоў.

Ён таксама лічыць, што сваякі Мікіты Мелказёрава не павінныя глядзець у вочы іншым, «разумеючы, што гэта нарадзілася ў іх у сям'і». Казакоў таксама заклікаў сяброў блогера публічна ад яго адрачыся.

Нагодай для гэтага стала выказванне блогера пра тое, што кіраўнік партызанскага руху ў Беларусі Панцеляймон Панамарэнка быў «кавалкам лайна».

Мелказёраў жыве і працуе за межамі Беларусі.