Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


/

У пачатку 2025 года нас можа чакаць сюрпрыз: даты ў календары намякаюць на магчымасць атрымаць тыдзень выходных на навагоднія святы. «Люстэрка» патэлефанавала ў Мінпрацы з пытаннем, як будуць адпачываць беларусы ў студзені.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

У календары на студзень 2025 года склалася рэдкая сітуацыя: выходныя чаргуюцца з пакуль што працоўнымі днямі. Беларусы будуць адпачываць у Новы год 1 і 2 студзеня (серада і чацвер) — гэтыя дні афіцыйна прызнаныя святочнымі. Далей ідзе пакуль яшчэ рабочая пятніца, потым два звычайныя выходныя — субота і нядзеля 4 і 5 студзеня. Потым працоўны панядзелак, а пасля зноў выходны — 7 студзеня, праваслаўнае Раство.

Калі ўрад зацвердзіць пераносы рабочых дзён 3 і 6 студзеня (або прыме рашэнне, што яны будуць выходнымі днямі ў 2025-м), беларусы атрымаюць сапраўдныя навагоднія канікулы. То-бок у гэтым выпадку мы зможам адпачываць з 1 да 7 студзеня ўключна.

Паколькі графік рабочых і выхадных дзён Саўміну прапануе Мінпрацы, журналістка «Люстэрка» як звычайная беларуска патэлефанавала ў ведамства і спытала пра магчымыя выходныя.

— Калі ўрад падпіша, тады і будзем ведаць. Як я магу вам сказаць, як мы будзем працаваць? Вы калі ўбачыце пастанову, мы таксама разам з вамі ўбачым. Паводле Працоўнага кодэкса трэба ўзгадненне з прэзідэнтам, [калі ўзгодняць], тады і будзе, — адказала намесніца начальніка ўпраўлення арганізацыі і матывацыі працы Алена Пешчанка.

Але якія варыянты рабочых і выходных дзён Мінпрацы прапанавала ўраду? Чыноўніца не адказала. Таксама не сказала, калі Савет міністраў зацвердзіць пастанову.

— Я не працую ва ўрадзе, — заявіла яна.

Як правіла, рашэнне пра перанос рабочых дзён урад прымае ў кастрычніку-лістападзе. Напрыклад, у 2021 годзе графік пераносу рабочых дзён зацвердзілі 12 кастрычніка, а ў 2023 годзе гэта зрабілі 23 лістапада.

Нагадаем, аналагічная сітуацыя са студзеньскімі святамі ўжо была ў 2020 годзе: 1 і 2 студзеня таксама выпалі на сераду і чацвер. Тады канікул беларусам не далі: суботу 4 студзеня зрабілі рабочай праз перанос працоўнага дня з 6 студзеня. У выніку мы адпачывалі 1 і 2 студзеня, а потым — тры дні, з 5 да 7 студзеня.

Калі яшчэ могуць быць доўгія выходныя ў 2025 годзе?

Пасля навагодніх святаў доўгія выходныя нас чакаюць няхутка. Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка ў наступным годзе прыпадае на суботу.

А вось бліжэй да лета ў календары зноў сюрпрыз: працоўныя дні будуць чаргавацца з выходнымі на тыдні з 28 красавіка да 4 траўня. Рэч у тым, што ў наступным годзе Радаўніца прыпадае на 29 красавіка (аўторак), а ўсяго праз суткі — Міжнародны дзень працы 1 траўня (чацвер). Таму рабочымі на гэтым тыдні могуць быць панядзелак, серада і пятніца. І тут ужо ўсё залежыць ад таго, ці будуць пераносы.

Дзень незалежнасці 3 ліпеня ў 2025 годзе выпадае на чацвер (гэта значыць, што ў выпадку пераносу мы будзем адпачываць чатыры дні).

А вось З днём Кастрычніцкай рэвалюцыі сюрпрызаў не будзе: 7 лістапада выпадае на пятніцу.

Адпачыць атрымаецца ў снежні: каталіцкія Каляды 25 снежня будзем адзначаць у чацвер (у выпадку пераносу гэта чатыры выходныя). А Новы год пачнецца ў чацвер (а значыць, будуць афіцыйныя канікулы з 1 да 4 студзеня 2026 года).

Чытайце таксама