Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  13. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  14. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


Уявіце: пасля працы вы зайшлі ў краму, выбралі патрэбныя прадукты і скіраваліся да выхаду, а там у адзіную адкрытую касу сабралася чарга, супастаўная даўжынёй з той, што бывае ў перадсвяточныя дні. Якую колькасць касаў рэгламентуе закон? Чаму ў крамах утвараюцца чэргі і як гандлёвыя пункты спрабуюць з імі справіцца? Што можа зрабіць незадаволены пакупнік? Вось адказы на гэтыя пытанні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У падобную сітуацыю днямі трапіў беларус. Ён расказаў, як у будні дзень прыйшоў па пакупкі ў мінскую краму «Дыяніс» на вуліцы Русіянава, 7.

«Мінск, крама „Дыяніс“ ва Уруччы. Не самая дробная крама ў не самым маланаселеным раёне, аўторак, час у раёне 15.00. Працуе адна каса з дзесяці абсталяваных», — расказвае мужчына і адзначае, што гэта не адзінкавы выпадак.

На відэа відаць шэсць касаў з таблічкамі «Выбачайце, каса не працуе», адна чарга мінімум з пяці чалавек, пры гэтым з відэа не зразумела, колькі менавіта касаў не працуе ў момант здымкі.

«Увесь час тут такое!» — чуваць абурэнне чытача на запісе. Ён пакінуў заўвагу ў кнізе скаргаў і прапановаў крамы — пра гэта стала вядома ўжо падчас размовы з кіраўніцтвам гандлёвага аб’екта.

Як закон рэгулюе колькасць касаў

Пракаментаваў спрэчную сітуацыю юрыст па правах спажыўцоў Іван Райкевіч. Аказваецца, нарматываў фармату «на X „квадратаў“ гандлёвай плошчы мусіць быць Y касаў» у законах не зафіксавана.

— Заканадаўства не ўтрымлівае патрабаванняў адносна мінімальнай колькасці дзейных касаў у аб’ектах гандлю. Толькі пункт 5 правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання паказвае на тое, што пакупнікі абслугоўваюцца ў адпаведнасці з акрэсленым прадаўцом рэжымам працы, — адзначае Іван Райкевіч.

У заканадаўстве гаворыцца, што забараняецца спыняць доступ пакупнікоў у гандлёвую залу ў сувязі з набліжэннем часу, калі заканчваецца праца гандлёвага аб’екта. Прадавец можа папярэдзіць пакупнікоў пра тое, што час працы гандлёвага аб’екта заканчваецца, за 10 хвілін да закрыцця. Пры гэтым усе пакупнікі, якія знаходзяцца ў гандлёвым аб’екце ці аб’екце грамадскага харчавання ў момант заканчэння іх працы, мусяць быць абслужаныя. Праца касавых апаратаў, праграмных касаў прадаўца спыняецца пасля заканчэння разліку з апошнім пакупніком.

Таксама аб’ект грамадскага харчавання паводле закона можа перастаць пускаць пакупнікоў за 30 хвілін да закрыцця.

— Іншымі словамі, права акрэсліваць колькасць дзейных касаў належыць кіраўніку гандлёвага аб’екта. Пры гэтым давайце не забываць, што бізнес мусіць быць максімальна арыентаваны на спажыўца, а ў выпадку, калі гэтага не адбываецца, заўсёды можна выказаць сваю незадаволенасць, пакінуўшы прэтэнзію, патрабаванне ці сваё меркаванне адносна працы бізнесу ў кнізе заўваг і прапановаў. Ваш зварот будзе разгледжаны, пасля чаго ў ваш адрас будзе скіраваны адказ — у тэрміны і ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Што адказалі ў краме

Паводле Святланы, рэгіянальнай кіраўніцы сеткі «Дыяніс», у краме ведаюць пра скаргу пакупніка. Пасля яе атрымання яны вывучылі відэа са сваіх камер назірання, дзе ўбачылі, што ў той дзень у інтэрвале з 14.30 да 15.30 працавалі чатыры агульныя касы з дзесяці усталяваных, шэсць касаў самаабслугоўвання і адна тытунёвая каса.

Святлана расказвае, што 15 гадзін у будні — гэта яшчэ не гадзіна пік, максімальную нагрузку яны назіраюць у інтэрвалах з 12 да 14 і з 17 да 19. Таксама, паводле суразмоўніцы, рэгламенту наконт таго, колькі касаў мусіць быць адкрыта ў краме, у сетцы «Дыяніс» няма (і ў іншых гандлёвых сетках, з яе досведу, гэтак жа). Тое, колькі касаў у краме адкрыта, залежыць ад патоку пакупнікоў: калі ён робіцца высокім, касіры адкрываюць свабодныя, каб зменшыць чаргу. Нягледзячы на тое, што рэгламенту няма, існуюць сеткавыя стандарты абслугоўвання, якія загадваюць сачыць за тым, каб у чарзе не было больш за пяць чалавек.

Паводле Святланы, яшчэ адзін спосаб зменшыць чэргі — гэта касы самаабслугоўвання. У краме на Русіянава такіх шэсць, яны стаяць нядаўна, і кліенты пакуль не прынялі новаўвядзення. Прычым, паводле статыстыкі рытэйлера, у тым гандлёвым пункце карткамі разлічваецца 65% пакупнікоў.

Як адзначае кіраўніца, праблема насамрэч глыбейшая — у недахопе персаналу. Патрэбныя супрацоўнікі рознага профілю — ад прыбіральшчыкаў да загадчыкаў крамаў. Напрыклад, у іх ёсць аб’ект, дзе не хапае 55% персаналу. І гэтая праблема агульная для галіны. Усё ідзе да таго, што электронных касаў будзе больш, а прадаўцоў у крамах — менш.