Сілавікі затрымалі пяць чалавек, якія трапілі на адно фота з пратэстаў у Мінску. Іх «пакаяльныя» відэа апублікаваў 29 траўня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Прапагандысты паказалі кадры затрымання мінчукоў. Да некаторых з іх сілавікі ўрываліся ў кватэры, аднаго спынілі на вуліцы.
— У 2020 годзе браў удзел у несанкцыянаваных мітынгах, ішоў па дарозе разам з таварышамі. Быў сфатаграфаваны, — змусілі сказаць на камеру аднаго з затрыманых.
— У 2020 годзе ўзяў удзел у несанкцыянаваным мітынгу. Было чатыры чалавекі. Гэтая фатаграфія трапіла ў інтэрнэт, — прымусілі сказаць іншага.
Чытайце таксама