Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  12. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


Пад Харкавам каля двух тыдняў таму загінуў былы спецназавец з Беларусі Руслан Нікіцін, які паехаў ва Украіну ваяваць на баку Расіі, паведамілі ягоныя аднакласнікі ў сацыяльных сетках, піша «Наша Ніва».

Руслан Никитин. Фото из соцсетей
Руслан Нікіцін. Фота з сацсетак

Як стала вядома выданню, Нікіцін нарадзіўся ў Лідзе і скончыў школу № 9. Тэрміновую службу праходзіў у разведцы спецназа ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. Яго знаёмыя сцвярджаюць, што ён даўно ажаніўся з расіянкай, паехаў жыць на яе радзіму і нават атрымаў расійскі пашпарт.

Яны таксама сцвярджаюць, што ваяваць мужчына пайшоў з уласнай ініцыятывы. На фота з фронту відаць, што побач з нашыўкай Z ён насіў і нашыўку з чырвона-зялёным сцягам.

Руслан Никитин. Фото из соцсетей
Руслан Нікіцін. Фота з сацсетак

Паводле версіі знаёмых, Нікіцін загінуў пад Харкавам 16 траўня, калі ратаваў таварышаў па службе. Нагадаем: раніцай 10 траўня расійскія ваенкары пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра пачатак наступу расійскіх войскаў на Харкаў з тэрыторыі Расіі, але праз два тыдні прызналі, што расіяне часткова перайшлі да абароны.

У загінулага засталіся маці ў Беларусі і жонка з сынам у Расіі.

Спачуванні ім выказаў вакаліст гурта Skynet Іван Панамароў, які расказаў у Instagram, што сябраваў з Нікіціным і той нават натхніў яго на напісанне песні «Я жив». Пасля смерці Нікіціна артыст прысвяціў Руслану верш.