Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  9. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  10. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  13. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
Читать по-русски


Сілавікі праводзяць тактычна-спецыяльныя заняткі напярэдадні адзінага дня галасавання, які пройдзе 25 лютага. Адпрацоўваюць некалькі сцэнараў, у тым ліку затрыманне выбаршчыкаў, якія фатаграфуюць бюлетэні. Пра гэта паведаміў дзяржтэлеканал СТБ.

«Паводле сцэнара, выбаршчык, прыйшоўшы на ўчастак для галасавання, фатаграфуе бюлетэнь. Гэта парушэнне закона. На заўвагі старшыні выбарчай камісіі не рэагуе. Парушальніка давялося затрымаць супрацоўнікам міліцыі», — гаворыцца ў сюжэце.

Адзначаецца, што «мінскі гарнізон адпрацоўвае ўводныя, якія могуць адбыцца ў рэальным жыцці».

Яшчэ адзін план дзеянняў, які МУС адпрацоўвае падчас заняткаў, прадугледжвае разгон чэргаў ля выбарчых участкаў. У прыватнасці, у міліцыі папярэдзілі, што будуць затрымліваць тых, хто наўмысна будзе ствараць чэргі ў дзень галасавання. Адпрацавалі нават варыянт, калі «натоўп выбаршчыкаў» падпаліў сябра камісіі.

Сярод іншых сцэнараў — правакацыі на ўчастках для галасавання, выяўленне пакінутых торбаў, неапазнаныя лётныя апараты ў небе над будынкамі, дзе размешчаныя выбарчыя ўчасткі.

Паведамляецца, што сілавікі адпрацавалі «разнастайныя сітуацыі» з улікам досведу 2020 года і іншых краін.

Нагадаем, што раней у МУС расказалі, як будуць ахоўваць сябраў выбарчых камісій ад пагроз і абразаў. Да прыкладу, па кожным факце размяшчэння ўлётак у паштовых скрынях, званкоў па тэлефоне альбо паведамленняў у мэсэнджарах, сацыяльных сетках дадуць ацэнку ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Ахоўваць сябраў выбаркамаў будуць як падчас галасавання, так і падчас перавозкі бюлетэняў.

Акрамя таго, кіраўнік МУС Іван Кубракоў днямі расказаў, што падчас правядзення датэрміновага галасавання і 25 лютага будуць задзейнічаныя не толькі супрацоўнікі міліцыі Мінска, але і курсанты Акадэміі МУС, прыдадзеныя сілы, байцы моладзевых атрадаў аховы правапарадку, удзельнікі добраахвотных дружын, ветэраны ведамства.

Чытайце таксама