Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  2. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


На выходных дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч сказаў у эфіры дзяржканала «Беларусь 1», што «на Захадзе сёння вельмі шмат гавораць пра нейкую гендарную роўнасць незразумелую» і што яна «не ўкладаецца ў нармальны здаровы сэнс». Мяркуючы з кантэксту, чыноўнік пераблытаў пытанні гендарнай роўнасці і правоў жанчын з праблемай аднаполых шлюбаў, якая хвалюе прадстаўнікоў ЛГБТ. Літаральна тое самае адбылося і ў Расіі, толькі на больш сур’ёзным узроўні — і «Люстэрка» днямі папярэджвала беларусаў пра трывожную тэндэнцыю. Расказваем, у чым памыляецца Вальфовіч.

Александр Вольфович. Фото: Павел Матусевич, «Ваяр»
Аляксандр Вальфовіч. Фота: Павел Матусевіч, «Ваяр»

Што канкрэтна сказаў Вальфовіч і як гэта звязана з падзеямі ў Расіі?

Кіраўнік Савета бяспекі расказаў, што ў стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі ўключылі палажэнне, якое замацоўвае паняцце сям'і як саюза паміж жанчынай і мужчынам. Пракаментаваў ён гэта своеасабліва:

— На Захадзе сёння вельмі шмат гавораць пра нейкую гендарную роўнасць незразумелую. Ну, гэта не ўкладаецца ў нармальныя не тое што праваслаўныя, рэлігійныя нейкія звычаі — гэта не ўкладаецца ў нармальны здаровы сэнс.

Можна зрабіць выснову, што Вольфавіч звязаў паняцце «гендарная роўнасць» з тэмай ЛГБТ і аднаполымі шлюбамі — падобнае зрабілі ў Вярхоўным судзе Расіі. На мінулым тыдні журналістам удалося атрымаць доступ да поўнага тэксту лістападаўскага рашэння Вярхоўнага суда РФ па справе пра прызнанне экстрэмісцкім «міжнароднага руху ЛГБТ». Акрамя мноства недакладнасцяў, якія там дапушчаныя ў дачыненні да прадстаўнікоў ЛГБТ, да іх «асноўных прыкмет» аднеслі «выкарыстанне патэнцыйных словаў-фемінітываў, такіх як кіраўніца, дырэктарка, аўтарка, псіхалагіня».

«Люстэрка» ўжо тлумачыла, што фемінітывы распаўсюджаныя і ў рускай, і ў беларускай мовах як мінімум з сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Гэта звязана зусім не з ЛГБТ, а з пашырэннем правоў жанчын, іх уключэннем у эканоміку, а таксама з развіццём грамадства ў цэлым.

З такой памылкі расійскага суда беларусам і беларускам можна было б толькі пасмяяцца, аднак мы таксама нагадвалі: беларускія ўлады ўжо не раз пераймалі расійскія заканадаўчыя практыкі, якія датычаць асабістага жыцця людзей. Напрыклад, так было з абвяшчэннем чайлдфры-супольнасцяў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ці абмеркаваннем увядзення штрафаў за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных стасункаў, змены полу і чайлдфры».

І вось кіраўнік Савета бяспекі, па сутнасці, робіць тое самае, паўтараючы (наўмысную ці выпадковую) памылку расійскіх уладаў.

У чым менавіта не мае рацыі дзяржсакратар Савета бяспекі?

Па-першае, пытанні гендарнай роўнасці складана аднесці да праблем выключна прадстаўнікоў ЛГБТ (як, мабыць, падаецца Вольфавічу) — гэта датычыць наогул усіх. Кажучы «наогул усіх», мы маем на ўвазе і мужчын таксама, гетэрасэксуальных у тым ліку. Як мінімум яны могуць атрымаць больш свабоды ў тым, як ім хочацца сябе праяўляць і якую кар’еру будаваць.

Грамадства, у якім прытрымліваюцца прынцыпаў гендарнай роўнасці, можа адысці ад стэрэатыпаў, якія насамрэч для многіх нязручныя і толькі псуюць жыццё. Тая ж нізкая працягласць жыцця беларускіх мужчын — гэта таксама праблема, якая магла б быць калі не вырашаная, то хаця б згладжаная набліжэннем да роўнасці полаў на практыцы. Бо адным з фактараў рызыкі ў мужчынскай смяротнасці лічыцца здушэнне эмоцый («мужчыны не плачуць»). Сюды ж можна дадаць гонку дзеля таго, каб пракарміць сям’ю (бо жанчына «павінная» сядзець дома ў дэкрэце, паводле традыцыйных каштоўнасцяў).

Ёсць і не такія відавочныя бонусы гендарнай роўнасці для мужчын.

Напрыклад, наўрад ці бацькі хацелі б, каб іх дачок білі іх партнёры і ім за гэта нічога не было. І наўрад ці хоць аднаму мужчыну спадабалася б, калі б яго сястру згвалтавалі на вечарынцы, але замест пакарання гвалтаўніка асуджэнне атрымала б яна сама. Гэта, як і іншыя плюсы ад гендарнай роўнасці для мужчын, тлумачыў для «Люстэрка» прафемініст Макс Паршута.

Па-другое, Вальфовіч памыляецца наконт таго, што пра гендарную роўнасць гавораць толькі «на Захадзе». Гэтае пытанне сістэматычна падымаецца на ўзроўні ААН — краіны ўсяго свету спрабуюць зрабіць правы і магчымасці мужчын і жанчын роўнымі. Так адбываецца ў тым ліку і ў Кеніі, Мексіцы, Кітаі — то-бок дзяржавах, якія з цяжкасцю можна аднесці да таго, што трапляе пад уяўленне чыноўнікаў пра «заходні свет».

Да гендарнай роўнасці імкнуцца — прынамсі, на паперы — і ў Беларусі. Існуе пастанова Савета міністраў, прынятая ў канцы 2020 года, дзе прапісаны «план дзеянняў па забяспечанні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» да канца 2025-га. І там гаворка зусім не пра «традыцыйныя каштоўнасці» і «перадабортныя кансультацыі», пра якія перыядычна расказвае старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. А пра «павышэнне ўдзелу бацькоў у выхаванні дзяцей», «гендарны разрыў у аплаце працы» і прасоўванне жанчын «па спецыяльнасцях, звязаных з навукай, тэхналогіямі, інжынерыяй і матэматыкай».

Акрамя таго, прадстаўнікі ўлады не раз публічна хваліліся дасягненнямі нашай краіны па крытэрах, якія ўлічваюцца для складання міжнароднага рэйтынгу гендарнай роўнасці. Асабліва часта гэта адбываецца з узроўнем мацярынскай і дзіцячай смяротнасці.

З нагоды апошняй асабіста Аляксандр Лукашэнка хваліўся тым, што Беларусь выйшла «на ўзровень вядучых дзяржаваў свету» (праўда, у такой статыстыцы не ўлічваецца, якой цаной яна дасягаецца). Так што ў нейкіх пунктах перавагі ад гендарнай роўнасці могуць нават перасякацца з мэтамі беларускіх прадстаўнікоў улады. Аднак яны занадта занятыя «барацьбой з Захадам», каб гэта заўважыць.

Чытайце таксама