Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  2. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  5. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  6. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
  7. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  8. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  11. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  12. Кочанова высказалась о повышении пенсий. Тем временем Фонд соцзащиты населения хвастается, что купается в деньгах
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


Беларус Аляксандр Паршанкоў другі год піша доктарскую ў Карлавым універсітэце. Ён дактарант філасофскага факультэта, дзе ў чацвер, 21 снежня, адзін са студэнтаў усчаў страляніну. У гэты момант беларус знаходзіўся за пяць хвілін хады ад будынка ВНУ.

Здание философского факультета, вечер 21 декабря 2023 года. Фото: Александр Паршенков
Будынак філасофскага факультэта, вечар 21 снежня 2023 года. Фота: Аляксандр Паршанкоў

Паводле Аляксандра, трагедыя адбылася каля 15.00 па Празе. У Мінску ў гэты час было 17.00. З дактарантам мы стэлефаноўваемся ўжо ўвечары.

— Я цяпер ля будынка факультэта, тут усё абгарадзілі. На ўсіх паверхах гарыць святло, — апісвае сітуацыю з месца падзей Аляксандр і тлумачыць, чаму ён цяпер побач з універсітэтам. — Гэта мой факультэт. Два гады пішу тут доктарскую. За гэты час гэтае месца стала адным з маіх дамоў. Хачу зразумець, як тут усё выглядае цяпер.

Пра тое, што ў ВНУ нешта здарылася, Аляксандр даведаўся ад журналісткі аднаго з чэшскіх выданняў. Яна патэлефанавала яму, каб спытаць: «Ці праўда на факультэце спецназ?», і ўдакладніць: «Што яны там робяць?»

— Пасля гэтага я пачаў перапісвацца з хлопцамі і дзяўчатамі ў студэнцкіх чатах. Паралельна напісаў сяброўцы, яна сказала: «Там страляніна». Больш яна нічога не ведала, — аднаўляе ход падзей суразмоўца. — У цэнтры горада пачалі перакрываць рух, але ніхто не разумеў, што адбываецца.

Студенты бегут из университета в центре Праги 21 декабря 2023 года. Фото: tn.nova.cz
Студэнты бягуць з універсітэта ў цэнтры Прагі 21 снежня 2023 года. Фота: tn.nova.cz

Са словаў Аляксандра, на факультэце цяпер перыяд, калі перад сесіяй праходзяць апошнія заняткі, «хтосьці пачынае нешта ўжо здаваць». Сам беларус апошні раз быў тут у аўторак. У той дзень даволі шмат людзей знаходзілася ў будынку. Аяксандр мяркуе, што ў чацвер тут таксама было шматлюдна.

— У чатах пісалі, што адзін са студэнтаў прыйшоў на факультэт са зброяй і на калідоры трэцяга паверха адкрыў агонь па людзях. Магчыма, падзеі развіваліся яшчэ і на чацвёртым паверсе, — пераказвае абмеркаванні студэнтаў суразмоўца. — Людзі пачалі хавацца хто куды. Хтосьці выбягаў на вуліцу з паднятымі рукамі, хтосьці выходзіў на дах — на чацвёртым паверсе ёсць такая магчымасць. Былі тыя, хто хаваўся, седзячы на чацвёртым паверсе на парапеце.

Пазней з’явілася інфармацыя, што нападнік — студэнт філасофскага факультэта. Аляксандр з ім не знаёмы.

— У чатах пішуць, магчыма, ён быў не зусім здаровы, — кажа беларус. — Чуў, што пасля ўсяго ён стрэліў сабе ў горла.

На пытанне, як ён мог пранесці на факультэт зброю, Аляксандр адказвае так:

— Гэта не праблема, [у будынак] хто заўгодна мог зайсці. У нас на ўваходзе сядзяць два вахцёры, якія нібыта правяралі «айсікі» (студэнцкія білеты. — Заўв. рэд.), але ў мяне, напрыклад, за два гады навучання яго не пыталі ніколі. Але трэба ўлічваць — гэта філасофскі факультэт. Тут атмасфера свабоды. Думаю, цяпер у нас зменіцца сістэма бяспекі. Будуць прынятыя меры, каб узмацніць ахову. Але наўрад ці гэта да нечага прывядзе.

Што будзе заўтра з парамі, Аляксандр не ведае. Думае, «будуць нешта вырашаць», магчыма, заняткі адменяць.

Пакуль рыхтаваўся тэкст, на электронную пошту Аляксандр, як і астатнія хлопцы і дзяўчаты, якія вучацца на факультэце, атрымаў ліст, дзе сказана, што кіраўніцтва адмяняе ўсе заняткі і мерапрыемствы з чаканай наведвальнасцю больш за 20 чалавек.

— Трэба разумець, тут філасофскі факультэт адрозніваецца ад нашага. Гэта адзін з чатырох першых факультэтаў Карлавага ўніверсітэта, заснаваны яшчэ за Карлам. І тут усё — філалогія, гісторыя, сацыялогія, псіхалогія, — пералічвае Аляксандр. — Цяпер тут усе ў шоку. Такога ніхто не мог чакаць. Гэта ціхая Прага.

Сярод знаёмых беларуса пацярпелых і параненых няма.

— На філасофскім факультэце вучацца і іншыя беларусы. Мы з імі на сувязі. Ніхто з іх не пацярпеў: у момант трагедыі нікога ў будынку не было, — адзначае суразмоўца.

Нагадаем, удзень 21 снежня ў Карлавым універсітэце ў выніку масавай страляніны загінула 10 чалавек, прынамсі 20 чалавек атрымалі раненні. Пазней стала вядома, што загінулых — не менш за 15.