Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  7. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  12. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 21 снежня гаварыў практычна шэптам. Мяркуючы з усяго, яго прэс-служба зрабіла высновы з вясновага фіяска: каментаваць асіплы голас дазволілі экс-кіраўніку Мінздароўя, а цяпер губернатару Гродзенскай вобласці Уладзіміру Караніку.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

«Улічваючы, што гэта ўжо другая нарада за апошнія двое сутак, улічваючы, што я адзіны, хто быў на мінулай нарадзе з медыцынскай адукацыяй, я падышоў да кіраўніка дзяржавы і выдаў пэўныя рэкамендацыі. Улічваючы, што сёння голас… Па-ранейшаму ёсць пэўная праблема… Было сказана, што ўсе пытанні да мяне, што рэкамендацыі не працуюць», — сказаў Каранік.

Ён адзначыў, што з пункту гледжання медыка Аляксандр Лукашэнка — «вельмі нязручны пацыент».

«Яго прымусіць выконваць лекава-ахавальны рэжым практычна немагчыма. Проста паляжаць пару дзён. І тое, што асноўная рэкамендацыя была два дні таму — „галасавы спакой“», — расказаў экс-кіраўнік Мінздароўя пра рэкамендацыі, якія ён даў Лукашэнку.

Каранік лічыць, што ў Лукашэнкі набралася шмат працы — нарады, сустрэчы і гэтак далей, таму рэкамендацый па «галасавым спакоі» ён не выконвае.

«Хоць магу сказаць, што агульны стан прэзідэнта я ацэньваю як вельмі добры, а голас з часам адновіцца», — падсумаваў ён.

Нагадаем, апошні раз Аляксандр Лукашэнка кепска сябе адчуваў на парадзе ў Маскве 9 траўня, а на ўрачыстасцях да 9 траўня ў Мінску замест яго прамову гаварыў міністр абароны Віктар Хрэнін. На Дзень сцяга, герба і гімна ён наогул не прыйшоў, а яго віншаванне зачытваў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Больш чым пяць дзён яго асяроддзе старанна хавала стан палітыка, сам ён на публіцы не паказваўся, што нарадзіла мноства пытанняў. На шосты дзень Лукашэнку ўсё ж паказалі — з відавочнымі прыкметамі ўсё яшчэ не вырашаных праблем са здароўем. Пазней ён сам растлумачыў, што нібыта перанёс адэнавірус.