Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  12. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


У Мінску ў ноч на суботу, 9 снежня, у рэстаране Maslow 6 адбыўся пажар. Відэа таго, як разгараецца полымя і людзі выбягаюць з будынка, з’явілася ў Instagram у alika__art.

Скриншот видео: Instagram / alika__art
Скрыншот відэа: Instagram / alika__art

«Калі нас адрэзала ад уваходу і ў паніцы людзі выломвалі дзверы на балкон нагамі (дзверы адсоўвалася ўбок), было страшна. Дзякуй бармену, які ўсіх выратаваў», — напісала дзяўчына.

У канцы відэа чуваць гук вогнетушыцеля.

Яна сцвярджае, што «кінула ўсе сумкі на бары, прысела і папаўзла да выхаду», а ўжо там «усіх супакойвала і трымала спакой». Паводле дзяўчыны, прычына пажару ў тым, што афіцыянт высока падняў свечку-фантан, і ў выніку загарэлася тканіна на столі. Аўтарка відэа абышлася спалохам і ўдарам, таксама вопратка прапахла вогнішчам.

«У выніку пажару пашкоджаная дэкаратыўная столь. Пацярпелых няма, 30 наведнікаў самастойна пакінулі будынак. Прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі піратэхнічнага вырабу», — гаварылася ў паведамленні МНС.

Нагадаем, на відэа, якое апублікавалі ратавальнікі, відаць, што гарэла елка, прымацаваная да столі ля барнай стойкі.