Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  12. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


У Беларусі змяніліся крытэры для прызнання дзяцей такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Зроблена гэта пастановай урада, якая была напярэдадні апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Paul Hanaoka, Unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Paul Hanaoka, Unsplash.com

Адно з самых важных новаўвядзенняў — цяпер дзіця могуць прызнаць такім, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, калі абое бацькоў ці адзін з іх больш за тры месяцы не працуюць ці не атрымліваюць іншага законнага даходу.

Гэтак жа зробяць і тады, калі яны няправільна выдаткоўваюць пенсіі, дапамогі і іншыя выплаты на дзяцей, а таксама сацыяльную дапамогу, праз што не задавальняюць асноўных жыццёвых патрэбаў дзяцей: у тых няма ежы, адзення, месца для адпачынку, заняткаў і гульняў.

Яшчэ адной падставай пастаноўкі дзіцяці ў СНС стане тое, што бацькі ці адзін з бацькоў здзейснілі правапарушэнне або злачынства ў стане наркатычнага ап’янення, а таксама калі яны ўхіляюцца ад дыспансернага назірання пры наяўнасці ў іх хранічнага ці працяглага псіхічнага разладу альбо калі ў іх ёсць сіндром залежнасці ад алкаголю ці наркатычных сродкаў.

У пункт, дзе гаворыцца пра выяўленне фактаў жорсткага абыходжання бацькоў з дзіцем, фізічнага ці псіхалагічнага гвалту ў дачыненні да яго, дадалі сэксуальны гвалт.

Раней маглі паставіць у СНС, калі бацькі не кантралююць паводзіны дзіцяці, старэйшага за 14 гадоў, праз што яно было прыцягнутае да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці. У новай рэдакцыі ўзрост дзіцяці не важны, а падставай можа паслужыць факт здзяйснення ім правапарушэння і распачатая ў дачыненні да яго індывідуальная прафілактычная работа.