Пасля таго як Латвія закрыла пункт пропуску «Сілене» на мяжы з Беларуссю, чэргі з фур на выезд з нашай краіны павялічыліся, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
Праз закрыццё 19 верасня пункта пропуску «Сілене» (сумежны беларускі пункт пропуску — «Урбаны») чэргі з транспарту выраслі не толькі перад адзіным дзейным латвійскім памежным пераходам «Патарніекі» (з беларускага боку — «Грыгароўшчына»), але і на літоўскім кірунку.
Сёння ў 10.00 больш за ўсё грузавікоў было перад літоўскім пунктам пропуску «Мядзінінкай» (з боку Беларусі — «Каменны Лог») — больш за 120 аўто. Кантрольныя службы за суткі прапусцілі на сваю тэрыторыю ўсяго 20% велікагрузаў ад нормы.

Чэргі з фур таксама фіксуюцца на ўезд у Літву перад пунктамі пропуску «Шальчынінкай» (з беларускага боку — «Беняконі») і «Райгардас» (з беларускага боку — «Прывалка»).
Легкавы транспарт чакае ўезду ў ЕС перад польскім пунктам пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст») і ўсімі літоўскімі памежнымі пераходамі.
Чытайце таксама