Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


Тэлеграм-канал ГУБАЗіК патлумачыў, чаму беларусы атрымліваюць тэрміны за данаты ў арганізацыі, якія на момант пералічэння сродкаў не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива zerkalo.io
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва «Люстэрка»

Сілавікі патлумачылі сваю логіку на прыкладзе крымінальнай справы палітзняволенай Анастасіі Петрачэнка, якая атрымала тры гады калоніі за данат палку Каліноўскага. Як раней пісаў праваабарончы цэнтр «Вясна», на момант пералічэння сродкаў арганізацыя беларускіх добраахвотнікаў яшчэ не была прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем», а сам плацёж так і не прайшоў. Прапагандысты ГУБАЗіК прызналі, што гэта сапраўды так, Тым не менш дзяўчыну ўсё ж затрымалі, асудзілі і адправілі ў калонію.

— Чаму? Прызнанне фарміраваннем або тэрарыстычнай арганізацыяй не азначае, што да прызнання банда не вяла тэрарыстычнай дзейнасці. Канкрэтныя экстрэмісцкія дзеянні, названыя ў законе, ажыццяўляліся, і дзейнасць вялася, а значыць, і фінансаванне яе з’яўляецца крымінальным злачынствам, і гэта не з’яўляецца ўжываннем «зваротнай сілы» (дзеянне закона або іншай нормы права ў дачыненні да падзей, якія мелі месца да ўступлення закона ў сілу. — Заўв. рэд.), — расказала адміністратарка сацсетак ГУБАЗіК у відэа, не ўдакладніўшы, якія менавіта «экстрэмісцкія дзеянні» ажыццяўляў полк Каліноўскага да прызнання «экстрэмісцкім фарміраваннем» і ці ведала пра іх асуджаная Анастасія Петрачэнка да спробы пералічыць сродкі.

У відэа ГУБАЗіК таксама прызналі, што падпіска на тэлеграм-каналы, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі», не цягне за сабой адказнасці. Тым не менш сілавікоў гэта не бянтэжыць.

— Фармальна адказнасць прадугледжаная толькі за распаўсюд, то-бок перасылку матэрыялаў іншым асобам. Але мы выдатна разумеем, што калі чалавек такім цікавіцца, значыць, у яго знойдуцца і іншыя парушэнні. Фармальная адсутнасць складу — гэта не падстава ігнараваць парушальніка (калі склад адміністрацыйнага правапарушэння адсутнічае, то і парушальнік — «фармальна» не парушальнік. — Заўв. рэд.), — заявіла прапагандыстка ГУБАЗіК.

Чытайце таксама