Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  2. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


У баях пад Бахмутам загінуў беларус Дзмітрый Гарлоўскі з Полацка. «Люстэрка» высветліла, што ён ваяваў на баку Расіі. У мужчыны засталося чацвёра дзяцей.

Дмитрий Горловский. Фото из соцсети
Дзмітрый Гарлоўскі. Фота з сацсеткі

Дзмітрыю было 40 гадоў. Ён вырас у Полацку, тамсама скончыў 15-ю школу, ужо ў дарослым узросце пачаў ездзіць на заробкі ў Расію — у Маскву. У апошнія гады ён наогул пераехаў жыць у падмаскоўны горад Клін. Туды ў 2019-м мужчына перавёз з Полацка сваю другую жонку — педагога Таццяну (імя змененае). Пашпарт, відаць, не мяняў — прынамсі, знаёмыя Гарлоўскага не чулі, каб ён атрымліваў расійскае грамадзянства.

Фото из соцсети
Жонка Гарлоўскага падчас працы ў беларускай школе. Звярніце ўвагу на надпіс на дошцы. Фота з сацсеткі

Паводле інфармацыі «Люстэрка», Дзмітрый вырашыў адправіцца на вайну, каб зарабіць грошай: фінансавае становішча сям'і было не найлепшым. Ваяваў ён у шэрагах расійскай арміі або стаў наймітам ПВК Вагнера, мы дакладна не ведаем, тое, што ён паехаў на вайну, сям’я трымала ў таямніцы нават ад сваякоў. Пры гэтым на старонцы яго жонкі шмат рэпостаў навін менавіта пра ПВК Вагнера.

Аднак панасіць вайсковую форму Гарлоўскі паспеў зусім нядоўга — менш за тры месяцы. Спачатку было навучанне, потым мужчыну адправілі на фронт, а ў выніку перакінулі пад Бахмут. Менавіта там праз месяц Дзмітрый загінуў.

Відаць, гэта адбылося 13 траўня. У гэтыя дні ў Бахмуце ішлі цяжкія баі за горад, украінскія войскі ажыццяўлялі актыўныя контратакі і прасоўваліся на некаторых участках — як выказаўся тады кіраўнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын, «УСУ рвуць флангі». Расіяне, спрабуючы наступаць на адных участках і перайшоўшы ў абарону на іншых, неслі вялікія страты.

Фото из соцсети
Фота з сацсеткі

Але жонка Дзмітрыя яшчэ амаль месяц не ведала пра гібель мужа. 11 траўня яна публікуе паштоўку «Вяртайцеся жывымі, мы молімся за вас» з фота расійскіх вайскоўцаў. Потым яе старонка ў «Аднакласніках» напоўненая цалкам жыццярадаснымі пастамі аж да 5 чэрвеня. А потым з’яўляюцца зусім іншыя публікацыі.

«Галоўнае — не падаць духам. Жыццё працягваецца… Наперадзе нас чакае шмат светлага…» — піша жанчына. Лайкае пасты: «Нельга змяніць дату нараджэння і дату смерці, усё астатняе — у нашых руках», «Пацаны ў акопах, дзякуй вам за ўсё». І публікуе верш, прысвечаны загінулым салдатам, суправаджаючы яго датай: «13.05.2023» з эмодзі слёз і разбітага сэрца.

Скриншот соцсети
Скрыншот сацсеткі

Яшчэ адзін верш той самай тэматыкі Таццяна публікуе разам з іх з Дзмітрыем вясельным фота. Каментары да паста поўныя спачуванняў ад знаёмых.

Скриншот соцсети
Скрыншот сацсеткі

«Помолчу, поклонюсь и поплачу, а потом о душе помолюсь. Знаю я, что не мог ты иначе. И теперь только скорбь, только грусть…» — завяршаецца верш. Далей на старонцы ўдавы песня Арбенінай «Я без цябе сірата», флэш-паштоўкі з надпісамі пра «салдат, якіх ужо няма з намі» і пра тое, як страшна, калі ад чалавека застаецца толькі фатаграфія.

Аднак загінулы муж пакінуў Таццяне яшчэ і траіх дзяцей: іх старэйшая дачка ўжо падлетак, сын толькі скончыў першы клас, а наймалодшай дзяўчынцы няма і дзевяці месяцаў.

Дмитрий Горловский с женой и детьми. Фото из соцсети
Дзмітрый Гарлоўскі з жонкай і дзецьмі. Фота з сацсеткі

Яшчэ адна дачка Дзмітрыя, ад першага шлюбу, жыве ў Полацку. Дзяўчына любіць мемы ў сацсетках, K-pop, Манетачку і Білі Айліш. На мінулым тыдні, 10 чэрвеня, яна адзначыла свой школьны выпускны.

За два дні да гэтага, 8 чэрвеня, палачаніна Дзмітрыя Гарлоўскага пахавалі ў расійскім Кліне.