Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


У суботу, 10 чэрвеня, у большасці гарадоў і раёнаў Беларусі будзе забаронены продаж алкаголю. Гэта звязана са школьнымі выпускнымі вечарамі, якія прызначаныя на гэтую дату.

Фото Reuters
Піўныя бутэлькі. Фота: Reuters

Абмежаваны будзе продаж алкагольных напояў у розніцу. Некаторыя мясцовыя адміністрацыі забараняюць продаж толькі моцнага алкаголю з утрыманнем спірту ад 7%, а піва застаецца даступным.

Забарона не закране продажу на разліў у аб’ектах грамадскага харчавання. Акрамя таго, у большасці выпадкаў абмежаванні не распаўсюджваюцца на куплю алкаголю для вяселляў, юбілеяў, рытуальных абрадаў.

Час забароны продажу таксама адрозніваецца ў розных гарадах і раёнах. У адных ён будзе дзейнічаць з поўначы 10 чэрвеня роўна 24 гадзіны, у іншых — з 8.00 да 8.00 наступнага дня, у трэціх — з 8.00 да поўначы. А ў некаторых раёнах Віцебшчыны — наогул толькі з 14−17 да 24 гадзін.

Графік абмежаванняў у большасці гарадоў і раёнаў мы збіралі ў гэтым матэрыяле.

Так, у Брэсцкай і Віцебскай абласцях абмежаванні будуць, але ў розных раёнах па розным раскладзе. У Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях — у асноўным з 8.00 да 8.00. У Магілёўскай вобласці — у асноўным з 0 да 24 гадзін, у тым ліку ў Магілёве і Бабруйску, але месцамі час адрозніваецца.

А вось у Мінску забарона не ўводзіцца зусім — алкаголь будзе прадавацца свабодна.

Каб дакладна даведацца, якія абмежаванні будуць дзейнічаць у вашым горадзе ці вёсцы, у які час і на які алкаголь, звяртайце ўвагу на аб’явы на касах крамаў або правярайце інфармацыю на сайтах мясцовых уладаў.