Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  13. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


На АНТ прадэманстравалі «фільм-расследаванне» пра тое, як «украінскія спецслужбы рыхтавалі тэракты на тэрыторыі краіны на 9 траўня». Што паказалі — некалькі чалавек, якія на просьбу свайго сябра забралі і схавалі дзве пасылкі, у якіх былі настольныя электрапліткі. Што не расказалі — дык гэта кім, калі і дзе планаваліся «тэракты 9 траўня».

Скриншот видео ОНТ
Скрыншот відэа АНТ

У сюжэце сцвярджаецца, што за ўсім стаіць 23-гадовы Валерый Водзін. Гэта грамадзянін Беларусі, які быў не згодны з вынікамі выбараў 2020 года і ў лютым 2022 года з’ехаў ва Украіну.

«У цяперашні час звязаны з украінскімі спецслужбамі, а таксама тэрарыстычным фарміраваннем, якое называюць „каліноўскім“», — заявілі ў сюжэце.

Валерий Водин. Скриншот ОНТ
Валерый Водзін. Скрыншот відэа АНТ

З «расследавання» вынікае, што ён папрасіў сваіх знаёмых у Беларусі атрымаць дзве пасылкі і схаваць. У пасылках былі настольныя электрапліткі.

«Электрапліты, перад тым як прыбыць у Мінск, зробяць звілісты маршрут. З Украіны іх адправяць у Італію, там трэкінг яшчэ больш заблытаюць, адтуль — на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, у які ўваходзіць і Беларусь. Такая складаная лагістыка, каб заблытаць сляды, а яшчэ каб не было прамога кантакту перадач паміж адпраўнікам і атрымальнікам», — расказалі ў фільме.

У выніку пасылкі даставілі ў пункт выдачы ў Каменнай Горцы ў Мінску. Адтуль іх забрала 29-гадовая Вікторыя Волчак, якая жыла ў Ждановічах, — сяброўка Водзіна.

Виктория Волчек. Скриншот ОНТ
Вікторыя Волчак. Скрыншот відэа АНТ

Хавалі пасылкі іншыя людзі. У фільме паказваюць 24-гадовую Ганну Савачкіну і яе маці, Таццяну Русак. Жанчыны расказваюць, што схавалі адну з пасылак на могілках у Калодзішчах 26 сакавіка.

Анна Савочкина. Скриншот ОНТ
Ганна Савачкіна. Скрыншот відэа АНТ
Татьяна Русак. Скриншот видео
Таццяна Русак. Скрыншот відэа АНТ

У «расследаванні» паказалі кадры аператыўнай здымкі, дзе мужчына ў форме, як мяркуецца, сапёр, дастае прадмет, абматаны поліэтыленам.

Кладбище в Колодищах, где было спрятана одна из посылок. Скриншот ОНТ
Могілкі ў Калодзішчах, дзе была схаваная адна з пасылак. Скрыншот відэа АНТ

Далей паказваюць ужо разабраную электраплітку з невядомымі прыстасаваннямі, на якіх ёсць радыёантэны. Савачкіна кажа, што думала, што ў плітцы могуць быць схаваныя прылады для праслухоўвання або сачэння.

Скриншот ОНТ
Скрыншот відэа АНТ

Другую пасылку з пліткай, як сцвярджаюць у сюжэце, забралі з кватэры Волчак 15 красавіка. Гэта зрабіў яшчэ адзін знаёмы Водзіна, Андрэй Грыгор’еў.

Андрей Григорьев. Скриншот ОНТ
Андрэй Грыгор'еў. Скрыншот відэа АНТ

Ён схаваў пасылку на тэрыторыі садовага таварыства «Аўтарамонтнік 124» непадалёк ад Аляхновічаў у Маладзечанскім раёне. У сюжэце таксама дэманструюцца кадры аператыўнай здымкі: на іх мужчына, з выгляду — цывільны, спакойна дастае прастакутную скрынку, таксама абгорнутую ў поліэтылен. Яе таксама проста на месцы раскручваюць і знаходзяць там скруткі з белым рэчывам.

Скриншот ОНТ
Скрыншот відэа АНТ
Скриншот ОНТ
Скрыншот відэа АНТ

«Хтосьці іх туды падклаў», — кажа Грыгор’еў на гэтых кадрах.

Як заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення спецыяльных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Уладзімір Атрашкоў, прылады, якія былі ў адной з пасылак, — электрадэтанатары, а знойдзеныя скруткі з незразумелым рэчывам — гэта пластычнае выбуховае рэчыва амерыканскай вытворчасці С-4.

«Яе хапіла б, каб пусціць пад адхон адразу некалькі цягнікоў», — адзначыў ён. Паводле яго, было знойдзена «каля двух кілаграмаў С-4».

Сцвярджаецца, што Водзін, на чыю просьбу былі атрыманыя і схаваныя гэтыя пасылкі, атрымаў заданне ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.

Таццяна Русак, Андрэй Грыгор’еў, Ганна Савачкіна і Вікторыя Волчак знаходзяцца ў статусе «падазраваных у здрадзе дзяржаве і падрыхтоўцы да здзяйснення акту тэрарарызму». Абвінавачанні ім не выстаўленыя, што не перашкодзіла аўтарам фільма заявіць, што ім пагражае смяротнае пакаранне.

У сюжэце таксама некалькі разоў паўтараецца тэзіс, агучаны кіраўніком КДБ Іванам Церцелем, што «тэракты планаваліся падчас святкавання 9 траўня». Але кім, калі і дзе — не паведамляецца.

Нагадаем, напярэдадні старшыня КДБ Іван Церцель паведаміў, што ведамства спыніла спробы здзяйснення тэрактаў напярэдадні 9 траўня, ёсць затрыманыя.

«Гэта былі спробы арганізацыі тэрактаў на нашай тэрыторыі. І мы лічым, што гэта было прывязана менавіта да Дня Перамогі», — удакладніў кіраўнік КДБ і паабяцаў апублікаваць інфармацыю пра адпаведныя факты 10 траўня.