Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  4. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  5. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  6. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  7. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  10. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  11. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  12. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  13. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  14. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
Читать по-русски


Прывітанне, Марына, добры дзень, Міла. Сёння мы даведаліся, што вам далі па 12 гадоў калоніі. Мы думалі, што да гэтага гатовыя. Але аказалася, што гатовыя толькі галавой — а сэрцам гэтыя гады ахапіць немагчыма.

Гэта ліст тутбаеўцаў з каманды «Люстэрка» сваім любімым былым кіраўнікам.

Людміла Чэкіна і Марына Золатава ля ўваходу ў Эканамічны суд горада Мінска пасля завяршэння паседжання пра пазбаўленне партала TUT.BY статусу СМІ, Мінск, 8 кастрычніка 2020 года. Фота: TUT.BY

Пісаць лісты, якія застануцца без адказу, — няўдзячны занятак. Мы ведаем, што папяровыя да вас наўрад ці даходзяць, а гэты вы прачытаеце толькі на волі. Забарона на карэспандэнцыю — катаванне і для тых, хто знаходзіцца з гэтага боку кратаў. Кожнаму з нас хочацца даведацца, што вы думаеце наконт таго, як мы працуем: якія дапускаем памылкі, якія тэмы недапрацоўваем, дзе перагінаем палку, а ў чым мы ўсё ж малайцы. Пабалбатаць пра катоў, кветкі, трафік і нюансы дамоваў (добра, пра апошняе не вельмі). Кожнаму з нас хочацца пачуць ад вас «вы не вінаватыя ў гэтым прысудзе» — і пачуць гэта за кубкам кавы ў нашым офісе, з якога за два гады ўжо ліквідавалі ўсе сляды нашага там знаходжання, пакінуўшы толькі пустату і голыя сцены. Хочацца, каб забарону на зносіны з намі накладалі вашыя паездкі ў далёкія краіны, на край свету, дзе не ловіць сеціва, а не звар’яцелыя ад беспакаранасці пракуроры і суддзі (хоць прыклад былога кіраўніка следчай групы па справе TUT.BY дае надзею, што беспакаранасць не бязмежная).

Нам, тутбаеўцам з рэдакцыі «Люстэрка», наўрад ці ўдасца запоўніць пустату ў офісе і ў грудзях да вашага выхаду, які сёння здаецца неймаверна далёкім. Да таго часу журналістыка напэўна стане фармальна іншай — відэа, нейрасеткі, метасусветы. Але пры гэтым усе тыя каштоўнасці, на якіх трымалася рэдакцыя TUT.BY — сумленнасць, аб’ектыўнасць, баланс меркаванняў, — праваднікамі якіх вы былі і застаяцеся, з журналістыкі нікуды не падзенуцца, і попыт на іх не зменшыцца, як не змяншаецца апошнюю сотню гадоў.

Збіраючыся ў Кіеве ў траўні 2021 года, прыдумляючы «Люстэрка», разгубленыя, але напампаваныя адрэналінам, мы, вядома ж, не верылі, што прысуд прыйдзе праз столькі часу і будзе такім жорсткім. Асноўная думка, якая пульсавала ў галовах, — як жа дапамагчы вам хутчэй выйсці? Памятаеш, Марына, як ты ўсім пісала ў дзень блакады Плошчы перамен? «Слухайце, ну гэта ж немагчыма, мусіць жа быць нейкі выхад?!»

Міла, Марына, пакуль нашыя намаганні не дапамаглі вам аказацца на волі. Гэта робіць балюча нам, але вам напэўна нашмат больш балюча. Хочацца верыць, што вы намі ганарыцеся — людзьмі, якія не здрадзілі вашым ідэалам і працягваюць вашую вялікую справу. Памятайце: у гэтым перакуленым свеце, на колькі б нас ні разлучылі, для вас, сумленных і годных людзей, заўсёды знойдзецца месца.

Мы любім вас і чакаем на волі. На волі, якой вас пазбавілі, як бы парадаксальна гэта ні гучала, праз вашае імкненне не даць яе адабраць у беларусаў.