Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
Читать по-русски


У рэдакцыю «Люстэрка» звярнулася Таццяна (імя змененае), беларуска з Канады. На канец студзеня яна з мужам забраніравала падарожжа на лайнеры па Карыбскім моры ад кампаніі Royal Caribbean. Нічога не прадказвала бяды, але незадоўга да паездкі жанчына атрымала ліст з патрабаваннем выслаць дадатковыя дакументы. У якасці прычыны згаданыя ўведзеныя ЗША санкцыі «супраць Крыма, Данецка і Луганска».

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Unsplash
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Unsplash

Таццяна з мужам другі год жыве ў Таронта. Яе муж — беларус, які атрымаў грамадзянства Канады, а нашая суразмоўніца знаходзіцца ў краіне на падставе віду на жыхарства.

— На Карыбы наогул віза не патрэбная, але круіз адпраўляецца з ЗША, таму мне трэба было аформіць амерыканскую візу. Працэс яе атрымання, дарэчы, наогул прайшоў без праблем, — тлумачыць Таццяна.

Круіз пара купляла на афіцыйным сайце Royal Caribbean. Ніякай дадатковай праверкі дакументаў да прыбыцця ў порт не мусіла быць.

— Візы заўсёды правяраюць ужо на месцы, там усё арганізавана гэтак жа, як і ў аэрапорце. Мытня, дагляд, здача багажу, — тлумачыць Таццяна.

Нечаканы ліст ад Royal Caribbean беларуска атрымала 13 студзеня. Амерыканска-нарвежская кампанія звярнула ўвагу на тое, што Таццяна ў графе «Грамадзянства» пазначыла «Беларусь». Спасылаючыся на «санкцыі супраць Крыма, Данецка і Луганска» (гэта дакладная цытата), прадстаўнік кампаніі запатрабаваў у дзяўчыны цэлы пакет дадатковых дакументаў. Каб захаваць бронь, Таццяну папрасілі даслаць як мінімум два з гэтых дакументаў:

  • Пашпарт (імаверна, канадскі);
  • Нацыянальную ID-карту (імаверна, канадскую);
  • Пасведчанне кіроўцы;
  • Від на жыхарства;
  • Заяўку на від на жыхарства.

— У адказ я выслала ім мой ВНЖ, але яны адказалі, што гэтага недастаткова. Папрасілі пацверджанне адрасу пражывання, а ў Канадзе няма прапіскі ці рэгістрацыі. Адрас пражывання ёсць толькі на пасведчанні кіроўцы, якога ў мяне няма, — расказвае Таццяна.

Беларуска не была на акупаваных Расіяй тэрыторыях і лічыць, што праз беларускі пашпарт у кампаніі «проста вырашылі перастрахавацца». Яе мужу, які мае канадскае грамадзянства, лісты не прыходзілі.

— Гэта дзіўна, вядома. Нават калі яны вырашылі перастрахавацца, лагічна, што калі ты жывеш нелегальна, то нікуды не можаш выехаць. Калі чалавек заказвае круіз, ён разумее, што трэба будзе паказваць дакументы ў любым выпадку. Магчыма, у іх асцярога, што я застануся ў ЗША нелегальна, — мяркуе Таццяна.

Не дачакаўшыся цягам некалькіх дзён адказу па электроннай пошце, беларуская пара патэлефанавала ў офіс Royal Caribbean.

— Пасля размовы яны сказалі, што іх задаволілі дасланыя дакументы. На пытанне, чаму я наогул атрымала такі ліст, яны сказалі, што ў іх такія правілы. А што самае цікавае: калі б у мяне не было канадскага ВНЖ, а толькі беларускі пашпарт, нават з амерыканскай візай, яны не пусцілі б мяне на гэты круіз. Усё, кажуць, праз беларускае грамадзянства, — перадае суразмоўніца словы прадстаўніка кампаніі.

«Люстэрка» накіравала запыт у кампанію Royal Caribbean з пытаннем, пра якія менавіта санкцыі «супраць Крыма, Данецка і Луганска» ідзе гаворка і якое дачыненне да іх маюць людзі з беларускімі пашпартамі. Адказу на момант публікацыі гэтага тэксту мы не атрымалі.