Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
Читать по-русски


Суд асудзіў жыхара Брэста Юрыя Касцюка на чатыры гады калоніі па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмізму за тое, што ён дапамагаў палітвязням атрымліваць выплаты ад фондаў падтрымкі, піша «Брэсцкая вясна». У Беларусь яго выслалі з Расіі, дзе ён спрабаваў ускрыць сабе вены падчас экстрадыцыі.

Юрый Касцюк. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Паводле версіі абвінавачання, Касцюк звязваўся з прадстаўнікамі фондаў BYSOL і ByHelp, шукаў людзей, асуджаных па «экстрэмісцкіх» артыкулах, і перадаваў інфармацыю пра іх у фонды. Тыя пераводзілі для зняволеных грошы на картку польскага банка, якую па просьбе Касцюка адкрылі яго знаёмыя.

Брастаўчанін у сваю чаргу пераводзіў атрыманыя грошы сваякам асуджаных. З 27 лютага 2021 года па 23 лістапада 2022 года ён нібыта атрымаў выплаты на шасцярых чалавек.

Касцюк не прызнаў віну і адмовіўся даваць паказанні на працэсе. Тым не менш суд 13 студзеня прызнаў яго вінаватым па ч.1 арт. 361−4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і асудзіў на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, раней Юрый Касцюк ужо адбыў пакаранне ў Беларусі за здзек з дзяржсімвалаў — у лістападзе 2020 года суд прызначыў яму год «хіміі». Пасля прысуд замянілі на больш строгі: 1 месяц і 16 дзён калоніі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Ужо пасля выхаду на волю, у лютым мінулага года, КДБ затрымаў Юрыя за ўдзел у тэлеграм-чаце асуджаных на «хімію» «Волейбол по выходным». У выніку яго асудзілі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Падчас адбыцця адміністрацыйнага пакарання да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Касцюк быў моцна збіты, было падазрэнне на зламаныя рэбры, паведамлялі беларускія праваабаронцы.

У траўні брастаўчанін з’ехаў за мяжу, а ў Беларусі быў абвешчаны ў вышук. Яго затрымалі 15 траўня, калі ён збіраўся вылецець з Расіі ў Арменію, і экстрадыявалі ў Беларусь.