Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  2. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  3. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  11. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  14. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
Читать по-русски


Некаторым жыхарам Пінскага раёна не хапае грошай на паліва, каб абагрэць свае дамы ў халады. На дапамогу ім прыйшлі не чыноўнікі і прапагандысты, якія нядаўна калолі дровы, каб «сагрэць Еўропу», а валанцёры дабрачыннай арганізацыі «С добротой по миру», што расказалі ў сацсетках пра гэтую сітуацыю.

Фото: "С добротой по миру"
Фота: «С добротой по миру»

Па словах валанцёраў «С добротой по миру», яны ўжо атрымалі некалькі заявак з просьбай дапамагчы набыць дровы на зіму. Сярод асобаў, якія маюць у гэтым патрэбу, — простыя жыхары вёсак Пінскага раёна, у якіх не хапае грошай на паліва, каб абагрэць дамы ў халады.

Адна з такіх адзінокіх пенсіянерак — 84-гадовая Серафіма Міхайлаўна з вёскі Пучыны. Пенсіі ёй хапае хіба на лекі і ежу, а дроваў усяго некалькі стосаў — даводзіцца тапіць ўсяго раз на суткі і насіць пальчаткі. Жанчына папрасіла дапамогі ў набыцці дроваў у сельсавеце, але там, як выявілася, не хапае грошай і магчымасцяў. Тады валанцёры звярнуліся ў тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання, сумесна з якім ужо другі год арганізуюць закупку паліва.

Летась дабрачынная арганізацыя ўжо дапамагла з дровамі 8 жыхарам Пінскага раёна — адзінокім пенсіянерам і людзям з інваліднасцю. Добраахвотнікі распаўсюджвалі інфармацыю ў інтэрнэце, рабілі ахвяраванні, выязджалі разам на разгрузку дроваў і нават удзельнічалі цэлымі арганізацыямі. Агульны кошт набытых і дастаўленых дроваў склаў 1 856,79 рубля.

Сёлета любы ахвочы таксама можа паўдзельнічаць у ініцыятыве — напрыклад, зрабіць ахвяраванне. Спосабы дапамагчы — па спасылцы.

Нагадаем, напярэдадні цяперашняга ацяпляльнага сезона набліжаны да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул первого» апублікаваў кароткі ролік, як Аляксандр Лукашэнка разам з набліжаным бізнесоўцам Сяргеем Цяцерыным коле дровы для «замерзлай Еўропы». У канцы кастрычніка супрацоўнікі дзяржаўных СМІ ў гонар гэтага правялі першы ў краіне чэмпіянат па колцы дроваў пад нефармальным лозунгам «Сагрэем Еўропу».

Праблемы з выкананнем заявак па торфе і дровах у Беларусі адзначаліся і раней. Так, у верасні мінулага года цяжкасці ўзніклі ў Мінскай вобласці. У Мінлясгасе гэта тлумачылі тым, што людзі сталі менш займацца самазагатоўкай дроваў, часцей заказваюць гатовую прадукцыю, а «тыя, хто дацягнуў да восені, сутыкнуўся з чэргамі ў асобных рэгіёнах».