Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


Былую супрацоўніцу дзяржаўных школ у акрузе Тыптан штата Тэнэсі асудзілі на 25 гадоў пазбаўлення волі па шэрагу абвінавачанняў у згвалтаванні малагадовых. Ад адной з ахвяраў яна зацяжарала і нарадзіла дзіця, паведамляе RTVi.

Алисса Маккоммон. Скриншот видео Action News 5
Аліса Мак-Коман. Скрыншот відэа Action News 5

Дзеянні 38-гадовай Алісы Мак-Коман, якая працавала з вучнямі 4-га і 5-га класаў у дзвюх школах у прыгарадзе Мемфіса Ковінгтан, расследавалі з 2021 года. Яе арыштавалі ў верасні мінулага года пасля скаргаў адной з маці дзяцей.

Агулам ахвярамі настаўніцы, паводле звестак следчых, маглі стаць больш за 20 дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Маці пяцярых пацярпелых далі паказанні супраць яе ў судзе.

Хлопчыку, якому Мак-Коман паведаміла пра сваю цяжарнасцю і пагражала забіць сябе, калі той перапыніць зносіны, на момант згвалтавання было 12 гадоў. Яго маці прызналася, што «любіла жанчыну як сваячку і адчыняла ёй дзверы свайго дома».

«Ты забрала нявіннасць майго сына да палавога выспявання, адабрала тое, што мусіла стаць цудоўным досведам, і запляміла. Ты хворая і ненармальная, калі ўзбуджаешся, гледзячы на дзіця», — заявіла маці пацярпелага ў судзе.

Жанчына паведаміла следчым, што Мак-Коман тэлефанавала яе сыну больш за 200 разоў, гуляла з ім у відэагульні і дасылала паведамленні непрыстойнага зместу.

Як адзначае WREG, вынашанае настаўніцай немаўля перадалі на выхаванне маці школьніка. Яго бацькоўства пацвердзіў ДНК-тэст. Бабуля адзначыла, што «дзіця будуць любіць і яно вырасце ўдалечыні ад уплыву» сваёй біялагічнай маці.

«Няма такога пакарання, якое табе можна прызначыць, каб яно параўналася з тым, як цябе пакарае Бог. Ты згарыш у пекле», — заявіла жанчына ў судзе.

У рамках угоды пра прызнанне віны суддзя прызначыў Мак-Коман 25 гадоў турмы за згвалтаванне, па 8 гадоў за два іншыя выпадкі, якія падпадаюць пад палажэнне пра «статутнае» згвалтаванне (г. зн. сэкс з няпоўнагадовымі незалежна ад згоды), і яшчэ па 2 гады па некалькіх іншых пунктах.

Жанчына будзе адбываць пакаранне без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Па заканчэнні тэрміну ёй трэба будзе зарэгістравацца ў рэестры сэксуальных злачынцаў і пажыццёва адзначацца ў наглядных органах.

Выданне Law & Crime адзначае, што падчас нядоўгага вызвалення пад заклад летась Мак-Коман тут жа звязалася з адной з ахвяраў, выкарыстаўшы кодавае слова. Па ім яна высвятляла ў дзяцей, ці не сочыць хтосьці за іх перапіскай, перш чым перасылаць непрыстойныя здымкі. Пасля гэтага інцыдэнту жанчыну зноў арыштавалі і не адпускалі да суда.