Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  3. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


/

Памёр генерал-маёр Іван Корж, які раней быў кіраўніком упраўленняў КДБ у Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Яму было 62 гады, паведаміла дзяржгазета «Гомельская праўда».

Иван Корж. Фото: d-zholik.livejournal.com
Іван Корж. Фота: d-zholik.livejournal.com

Іван Корж нарадзіўся ў вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна. З адзнакай скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Пасля заканчэння ВНУ працаваў дзяжурным па станцыі, манеўравым дыспетчарам, намеснікам начальніка станцыі Віцебск БЧ.

У 1986 годзе Каржа прызвалі на вайсковую службу ў КДБ БССР. У пачатку 1990-х гадоў ён скончыў контрразведчыцкі факультэт Вышэйшай школы Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі і пачаў будаваць кар’еру ў органах дзяржбяспекі Беларусі.

З 2005 да 2010 года Корж быў начальнікам упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, а потым да 2014 года кіраваў упраўленнем КДБ на Гродзеншчыне. З 2014 да 2016 года працаваў начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі.

11 верасня 2016 года быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Каржа ўключылі ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Увядзенне абмежаванняў патлумачылі тым, што на пасадзе кіраўніка КДБ па Гарадзенскай вобласці ён быў адказны за рэпрэсіі КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў рэгіёне.