Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  3. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


/

Падчас футбольнага матча ў Перу маланка забіла аднаго гульца, а яшчэ некалькі чалавек атрымалі траўмы, паведамляе выданне Marca.

Увага! Відэа можа шакаваць.

Трагедыя разыгралася на стадыёне «Кота Кота» ва Уанкая, Перу, дзе сустракаліся каманды «Хувентуд Бэлавіста» і «Фамілія Чока». Гэта быў матч у рамках рэгіянальнага турніру.

Гульню давялося спыніць у сярэдзіне першага тайма праз навальніцу, каб абараніць ўдзельнікаў. Але футбалісты не паспелі сысці ў падтрыбуннае памяшканне — у поле ўдарыла маланка. Яна трапіла ў Хасэ Уга дэ ла Круса Месу, які памёр адразу ж. Яму было 39 гадоў.

Акрамя смерці Дэ ла Круса, яшчэ чатыры гульцы атрымалі раненні. Іх даставілі ў найбліжэйшую бальніцу. Адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане праз сур’ёзныя апёкі.