Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


/

Хірург з амерыканскага штата Флорыда выдаліў пацыенту печань замест селязёнкі. Пра гэта піша The State. Гэта стала яго трэцяй такой памылкай — і, магчыма, стане канцом яго медыцынскай кар’еры.

Фото: Olga Kononenko, Unsplash
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Olga Kononenko, Unsplash

Томаса Шакноўскі часова пазбавілі ліцэнзіі, пасля таго як у жніўні ён выпадкова выразаў пацыенту Уільяму Браяну здаровую печань замест хворай селязёнкі. Паводле калегаў медыка, скончыўшы аперацыю, той паклаў на стол печань і заявіў, што паспяхова выдаліў селязёнку. Проста на аперацыйным стале ў пацыента пачаўся моцнае крывацёк, і яго не змаглі выратаваць.

Высветлілася, што падобным чынам Шакноўскі памыліўся ўжо трэці раз. У траўні 2023 года медык памылкова выдаліў пацыенту частку падстраўнікавай залозы замест наднырачніка. У ліпені таго ж года Шакноўскі мусіў правесці прызначаную жанчыне ілеястамію — стварэнне ў брушной поласці стомы для вывядзення калавых масаў. Аднак ён пераблытаў аперацыі і зрабіў пацыентцы рэзекцыю кішэчніка, што прывяло да яго перфарацыі. Яе стан пагоршыўся, і неўзабаве яна памерла.

На Шакноўскі падалі скаргу з заявай, што ён «прадэманстраваў няздольнасць ажыццяўляць медыцынскую практыку з разумным майстэрствам і бяспекай праз адсутнасць базавых медыцынскіх ведаў падчас лячэння». На цяперашні час ён не можа працаваць у штатах Флорыда і Алабама. Адвакат сям'і загінулага Уільяма Браяна, Джо Зарзаўр, расказаў, што ўзяўся за гэтую справу таму, што раней яго кліентам быў іншы пацыент Шакноўскі, у якога пасля аперацыі пачаліся праблемы з кішэчнікам, — доктар пагражаў яму, забараняючы звяртацца да адваката.

Нагадаем, падобныя выпадкі адбываліся і ў Беларусі. У 2023 годзе мы пісалі пра жыхара Лепеля, які выйграў суд у хірурга-анколага, што выразаў мужчыну замест хворай ныркі здаровую.

Чытайце таксама