Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  7. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  8. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
Читать по-русски


Беларускі студэнт падаў заяўку, каб стаць валанцёрам на Алімпіядзе ў Парыжы сёлета, але яму адмовілі. Такі ж лёс напаткаў і яго знаёмага. Пра гэта паведамляе channelnewsasia.com.

Салют на олимпийском стадионе. Фото: olympics.com
Салют на алімпійскім стадыёне. Фота: olympics.com

Адзначаецца, што 19-гадовы Дзмітрый Шаляпін вучыцца ў Сарбоне і ўжо даўно марыць стаць валанцёрам на Гульнях. Калі на гэтым тыдні яму прыйшла адмова, ён адразу не зразумеў, у чым рэч.

«Ты разумееш, што нас выганяюць з Алімпіяды?» — сказаў яму адзін з валанцёраў, які таксама атрымаў адмову.

Шаляпін прызнаўся, што не змог стрымаць слёз праз гэтую навіну. «Яны абыходзяцца з намі як з тэрарыстамі», — сказаў ён.

Паводле інфармацыі выдання, забараняюць быць валанцёрамі не толькі беларусам, але і расіянам.

Адна з расіянак расказала, што ўжо была валанцёркай на Гульнях у Сочы ў 2014-м, яе кандыдатуру спачатку ўхвалілі і ў Парыжы, але потым у апошні момант адмовілі, спаслаўшыся на тое, што яна не прайшла праверку.

Адзначаецца, што многія алімпійскія валанцёры з расійскімі і беларускімі пашпартамі (некаторыя жывуць у Францыі, іншыя — у сваіх краінах) паведамляюць, што атрымліваюць аднолькавыя адмовы са спасылкай «на пагрозу бяспецы». Паводле іх звестак, такія паведамленні ўжо атрымала блізу 20 чалавек, але афіцыйнай статыстыкі няма.

У МУС Францыі не каментуюць сітуацыю.

Тым часам даследчык палітычнай гісторыі Алімпійскіх гульняў, прафесар паліталогіі Ціхаакіянскага універсітэта ў Арэгоне (ЗША) Жуль Байкоф выказаў меркаванне, што сітуацыя незвычайная і прымушае задумацца наконт працэсу праверкі. «Ці з’явілася нейкая новая інфармацыя пра гэтых валанцёраў? Ці гэта проста дыскрымінацыя прымае такую выродлівую форму?» — сказаў ён.