Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Беларус ператварыў свой дом у плантацыю цюльпанаў і стаў зоркай TikTok. Карыстальнік з нікам Валянцін Пятровіч дзеліцца на сваёй старонцы ролікамі пра тое, як гадуе кветкі проста ў доме.

Фото: скриншот видео TikTok / petrovich_v
Фота: скрыншот відэа TikTok / petrovich_v

У новым відэа ён паказаў, як расце свежая партыя да свята, яго паглядзелі ўжо амаль пяць мільёнаў разоў.

Гадаваннем цюльпанаў у доме ён займаецца ўжо некалькі гадоў, але яго «рэпартажы з палёў» не страчваюць папулярнасці сярод карыстальнікаў, асабліва напярэдадні 8 сакавіка.

Уся яго гасцёўня запоўненая гаршкамі з кветкамі, таксама на кадрах відаць, што ён зрабіў там спецыяльнае асвятленне.

Тым часам падпісчыкі ў каментарах пачалі жартаваць з нагоды такога незвычайнага хобі.

«Я ж думаў, дзе цюльпаны бяруцца, а гэта ў Пятровіча на хаце расце», «Ты з’ехаў з кватэры, тым часам бацькі ў тваім пакоі», «Хлопчык: у мяне няма грошай на кветкі. Мужчына: няма грошай на кветкі, выгадую табе поле дома», — напісалі каментатары.

@_petrovich_v #петрович#тюльпаны ♬ оригинальный звук — Анжелика

Некаторыя задаліся пытаннем пра іншы бок такога хобі і пацікавіліся, ці няма ў пакоі волкасці праз гэта. Аўтар роліка растлумачыў, што жыве ў прыватным доме, і запэўніў, што волкасці няма.