Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  5. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Заўзяты аматар рыбалкі з Івацэвічаў пасяліў свой улоў у ванне ў кватэры на сем сутак, у выніку рахунак за ваду здзівіў яго жонку. Адпаведнае відэа мужчына апублікаваў у TikTok.

Фото: скриншот видео Tiktok /gulevich4
Фота: скрыншот відэа Tiktok /gulevich4

На кадрах яго жонка паказвае «жыроўку» і кажа, што замест звычайных пяці кубоў яны праз шчупакоў выдаткавалі 40, пры тым, што сама яна не магла мыцца дома, пакуль у ванне жылі рыбіны, а хадзіла да суседзяў.

Падпісчыкі рыбака ў каментарах усумніліся ў тым, што такое магчыма, і адзначылі, што нават для такога «акварыума» 40 кубоў — гэта зашмат. Яны таксама параілі памяняць лічыльнікі.

«Не ўяўляю, што трэба рабіць у кватэры, каб за месяц 40 сышло. Мы ў засуху агарод паліваем, душ, лазня, побыт, невялікі басейн, і тое менш ідзе», «40 тон вады — гэта нерэальна, аб’ём ванны палічы», «выклічце спецыяліста, магчыма, рэч у лічыльніку, а з рыбай проста так супала. У дачкі раз так вылезла, кожны месяц больш за 25 кубоў, а яна проста не ведала, што на сям’ю з 3 гэта вельмі шмат, пакуль не сказала мне, выклікалі, аказалася, лічыльнік, памянялі, цяпер 7−8 максімум», — падзяліліся меркаваннямі карыстальнікі.

@gulevich4 #рыба #рыбалка #зима #карп#жерлицы #щука #хобби ♬ Beat Automotivo Tan Tan Tan Viral — WZ Beat

Дадамо, што рыбак ператварыў сваё супрацьстаянне з жонкай у сапраўдны серыял, за якім яго падпісчыкі сочаць са студзеня, калі ён пачаў публікаваць ролікі пра тое, як жонка помсціць яму за хобі, але ён не спыняецца. Дарэчы, у апошнім відэа жонка рыбака паабяцала яму, што больш рыбы ў іх доме не будзе.