Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  5. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


З праграмы для 11-га класа па беларускай літаратуры прыбралі гістарычны раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча, прысвечаны падзеям напярэдадні паўстання Каліноўскага. На гэта звярнула ўвагу «Медыязона».

Роман "Каласы пад сярпом тваім" Владимира Короткевича. Издание 2017 года. Фото: lohvinau.by
Раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Выданне 2017 года. Фота: lohvinau.by

Яшчэ ў праграме на 2022/2023 навучальны год «Каласы пад сярпом тваім» былі. На вывучэнне твора адводзілася пяць навучальных гадзін. У праграме на 2023/2024 навучальны год «Каласы пад сярпом тваім» замянілі на «Чорны замак Альшанскі» Караткевіча (таксама пяць гадзін).

Акрамя таго, з раздзела дадатковага чытання праграмы на 2023/2024 год прыбралі твор Алеся Разанава «У горадзе валадарыць Рагвалод».

«Каласы пад сярпом тваім» — раман Караткевіча, прысвечаны падзеям напярэдадні паўстання 1863 года. Твор быў выдадзены ў 1965 годзе ў часопісе «Полымя», ён лічыцца адным з самых значных у беларускай літаратуры і галоўным у творчасці Караткевіча. Акрамя створаных аўтарам персанажаў у рамане фігуруюць і гістарычныя асобы, такія як правадыр паўстання Кастусь Каліноўскі і класік украінскай літаратуры Тарас Шаўчэнка.

У 2019 годзе раман быў прызнаны самай куплянай кнігай беларускага аўтара.

Чытайце таксама