Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


Падчас прэс-канферэнцыі беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленка пасля перамогі над суайчынніцай Ірынай Шымановіч у другім крузе «Ралан Гарос» журналістка спытала ў яе пра стаўленне да Лукашэнкі і вайну ва Украіне, піша «Трыбуна».

Арина Соболенко. Фото: championat.com
Арына Сабаленка. Фота: championat.com

Журналістка нагадала спартоўцы, што ў 2020 годзе тая падпісала ліст у падтрымку Лукашэнкі, «у той час як ён катаваў і збіваў пратэстоўцаў на вуліцах».

— І ўрэшце вы з’явіліся на святкаванні Новага года з ім. Як такое магчыма, каб патэнцыйны першы нумар рэйтынгу мог падтрымліваць дыктатара і падзяляць яго каштоўнасці?

— У мяне няма каментароў для вас, так што дзякуй за вашае пытанне.

— Вы працягваеце казаць, што ніхто не падтрымлівае вайну, ніхто. Але ці можаце вы сказаць ад сябе: «Я, Арына Сабаленка, катэгарычна асуджаю той факт, што Беларусь атакуе ракетамі Украіну (насамрэч Расія абстрэльвала Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі. — Заўв. рэд.), і я хачу, каб гэта спынілася?»

— У мяне няма каментароў для вас, — сказала Сабаленка.

Арыну Сабаленка на прэс-канферэнцыях рэгулярна просяць адкрыта асудзіць расійскую агрэсію супраць Украіны, але спартоўка заўсёды адказвае агульнымі фразамі, маўляў, ніхто са спартоўцаў не падтрымлівае тое, што адбываецца, але не ў іх сілах паўплываць або спыніць гэта. У падобным ключы яна выказвалася і пра Аляксандра Лукашэнку, у кампаніі якога яе не раз заўважалі.

Чытайце таксама