Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  6. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  7. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Украінская тэнісістка Леся Цурэнка (95-е месца ў рэйтынгу WTA) адмовілася гуляць супраць другой ракеткі свету, беларускі Арыны Сабаленка, у 1/16 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША). У каментары «Вялікаму тэнісу Украіны» спартсменка патлумачыла, што была «шакаваная» словамі прэзідэнта Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Стыва Саймана пра ўдзел расіян і беларусаў у спаборніцтвах.

Украинская теннисистка Леся Цуренко. Фото: Reuters
Украінская тэнісістка Леся Цурэнка. Фота: Reuters

— Прычынай адмовы (ад матчу супраць Сабаленкі. — Заўв. рэд.) стала панічная атака. Афіцыйна будуць напісаныя «асабістыя прычыны», але фактычна гэта праблемы з дыханнем і, можна сказаць, істэрыка. Некалькі дзён таму ў мяне была размова з нашым CEO, і я была цалкам шакаваная тым, што пачула, — расказала Цурэнка.

Паводле яе словаў, у гутарцы Сайман заявіў, што асабіста ён не падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны, аднак калі гульцы з Расіі і Беларусі прытрымліваюцца процілеглай пазіцыі, то гэта толькі іх уласнае меркаванне, якое «не мусіць яе хваляваць».

Функцыянер таксама выказаў упэўненасць, што расіян і беларусаў дапусцяць да ўдзелу ў спаборніцтвах на Алімпіядзе-2024, у тым ліку ў тэнісе. Ён патлумачыў гэта неабходнасцю прытрымлівацца правілаў сумленнай гульні і алімпійскіх прынцыпаў.

— Я пад уражаннем ад усяго гэтага і проста ментальна сёння сарвалася, шчыра кажучы, — прызналася ўкраінская тэнісістка.

Як паведамляе sport.ua, Леся Цурэнка ў 2023 годзе ўжо чатыры разы здымалася з матча і сем разоў — з красавіка 2022 года.

Што да Арыны Сабаленка, пасля адмовы Цурэнка ад выступу яна аўтаматычна выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе. У аўторак, 14 сакавіка, яна згуляе супраць Барбары Крэйчыкавай (16-е месца ў рэйтынгу) з Чэхіі.

Што Сабаленка (не) гаварыла пра вайну

— Гэта сапраўды жудасна, бо ніхто не падтрымлівае вайну. Ніхто! Пра гэта трэба гаварыць гучна. Але чаму мы павінныя крычаць пра гэта на кожным рогу? Гэта абсалютна не дапаможа, — выказалася Сабаленка пра падзеі ва Украіне 31 снежня 2022-га.

Паводле яе словаў, яна нічога не можа зрабіць.

— Я проста вельмі расчараваная, што спорт нейкім чынам звязаны з палітыкай. Мы проста спартоўцы, якія займаюцца сваім відам спорту. Мы не пра палітыку. Калі б усе мы маглі нешта зрабіць, мы б гэта зрабілі, але ў нас нулявы кантроль.

Сабаленка, якая перамагла на Australian Open, якая падпісала праўладны ліст спартоўцаў пасля выбараў-2020 у Беларусі і не раз была ў кампаніі Лукашэнкі, паўтарыла свае нядаўнія думкі, маўляў, яна нічога не кантралюе і нічога не можа зрабіць.

Нагадаем, пасля пачатку вайны ва Украіне беларусы і расіяне былі адхіленыя ў тэнісе ад камандных спаборніцтваў. А ў індывідуальных яны гуляюць без пазначэння нацыянальнай прыналежнасці.