Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  5. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Беларускую традыцыю саломапляцення ўнеслі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Такое рашэнне было прынятае на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рабаце (Марока). Пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі.

У тлумачальнай запісцы да рашэння камітэта гаворыцца, што беларускае саломапляценне падкрэслівае духоўную каштоўнасць і сімвалізм матэрыялу і вырабаў. У нашай краіне з саломы вырабляюць рознае начынне (напрыклад, скрынкі і кошыкі), галаўныя ўборы, цацкі і аксэсуары.

— Некаторыя вырабы маюць асаблівае значэнне, напрыклад, вянкі для збору ўраджаю або «павукі» — складаныя ромбападобныя канструкцыі, якія, як лічыцца, абараняюць дом ад зла і хваробаў, — адзначылі ў ЮНЕСКА.

У арганізацыі падкрэслілі, што сучаснае мастацтва саломапляцення ў Беларусі заснаванае на народных традыцыях і пастаянна ўзбагачаецца творчымі дасягненнямі асобных майстроў, якія перадаюць свае веды і навыкі анлайн, праз навучальныя ўстановы, мастацкія студыі, рамесніцкія цэнтры і фестывалі.

— Многія спецыялісты атрымалі ў спадчыну веды і навыкі ад сваіх бацькоў, бабуляў і дзядуляў. Некаторыя працуюць як індывідуальныя рамеснікі, прадаючы свае вырабы на кірмашах, фестывалях, выставах або ў крамах традыцыйных рамёстваў, а іншыя займаюцца пляценнем з саломы ў якасці хобі.

Большасць экспертаў — жанчыны, хоць удзел бяруць і мужчыны: яны звычайна ствараюць традыцыйныя вырабы (такія як посуд, капелюшы, рытуальныя маскі і скульптуры) у старажытнай тэхніцы спіральнага пляцення, — расказалі ў ЮНЕСКА.

Акрамя саломапляцення ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ўваходзяць яшчэ чатыры беларускія традыцыі: абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава, свята ў гонар абраза Будслаўскай Божай Маці, вясновы Юр’еўскі карагод у вёсцы Пагост і культура ляснога бортніцтва ў Беларусі.