Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  2. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  3. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  4. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  5. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  8. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  9. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  10. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  11. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
Читать по-русски


/

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што расіяне цяпер спрабуюць максімальна ціснуць на ўкраінскія войскі. Пра гэта ён сказаў падчас размовы з журналістамі 12 сакавіка ў Кіеве, перадае «Суспільне».

Владимир Зеленский на пресс-конференции в Киеве, Украина, 12 марта 2025 года. Фото: Reuters
Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, Украіна, 12 сакавіка 2025 года. Фота: Reuters

— Нашыя войскі на тэрыторыі Курскай вобласці выконваюць свае задачы, расіяне спрабуюць максімальна ціснуць на нашыя войскі, вайсковае камандаванне робіць тое, што павіннае рабіць, — захоўвае максімум жыццяў нашых ваяроў, — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што расійскі бок найбліжэйшымі днямі будзе выпрабоўваць Украіну на трываласць.

— Я думаю, пытанне нават не ў тым, што яны падымаюць градус на Курскім напрамку. Застрашванні будуць розныя, і ядзернага характару таксама. Трэба зразумець, што гэта таксама зразумелая метадычка дзеянняў РФ перад любым фарматам дыпламатыі. Трэба цвяроза глядзець і рэагаваць на рэальныя пагрозы, а не толькі інфармацыйныя, — падкрэсліў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт не стаў адказваць на пытанне журналіста пра тое, як паўплывала на сітуацыю на фронце і здольнасць Украіны абараняцца прыпыненне абмену разведдадзенымі з ЗША, патлумачыўшы, што пакуль, са зразумелых прычын, не можа пра гэта расказаць, але калі-небудзь адкажа на гэтае пытанне.

— Вельмі добра, што адноўленая дапамога і абмен разведдадзенымі. Я за гэта ўдзячны, — сказаў Зяленскі.

Нагадаем, ваенныя аналітыкі кажуць, што УСУ выводзяць свае падраздзяленні з тэрыторыі Курскай вобласці.

Пры гэтым прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка паведаміў, што расіяне спрабуюць ачапіць Сілы абароны Украіны, якія знаходзяцца ў Курскай вобласці.