Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  2. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  3. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  4. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  5. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  8. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  9. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  10. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
Читать по-русски


/

Расійская армія ўвечары 11 сакавіка нанесла ракетны ўдар па адэскім порце. Пашкоджанае цывільнае судна MJ PINA пад сцягам Барбадаса, а таксама партовая інфраструктура. Загінулі людзі.

«На жаль, загінулі чатыры чалавекі — грамадзяне Сірыі. Наймалодшаму загінуламу было 18, найстарэйшаму — 24 гады. Яшчэ два чалавекі атрымалі раненні — украінец і сірыец. Ім аказваецца неабходная дапамога. У момант удару судна загружала пшаніцу для экспарту ў Алжыр», — паведаміў у тэлеграм-канале віцэ-прэм'ер-міністр па аднаўленні Украіны Аляксей Кулеба.

Поврежденное в результате российского ракетного удара судно в порту Одессы, 11 марта 2025 года. Фото: t.me/OleksiiKuleba
Пашкоджанае ў выніку расійскага ракетнага ўдару судна ў порце Адэсы, 11 сакавіка 2025 года. Фота: t.me/OleksiiKuleba

Міністр таксама напісаў, што пашкоджанні атрымала яшчэ адно судна, прычалы, склады для захоўвання збожжа.

Паводле звестак Паветраных сіл Украіны, удар па порце быў нанесены балістычнай ракетай «Іскандэр-М». Агулам мінулай ноччу Расія атакавала Украіну трыма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» і 133 ударнымі БПЛА. 98 беспілотнікаў удалося збіць.

Последствия российского ракетного удара по Кривому Рогу, Украина, 11 марта 2025 года. Фото: ГСЧС УКраины
Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Крывым Рогу, Украіна, 11 сакавіка 2025 года. Фота: ДСНС Украіны

У выніку расійскай атакі пацярпелі Адэская, Харкаўская, Сумская і Кіеўская вобласці, а таксама Днепр і Крывы Рог.

Последствия российского ракетного удара по Кривому Рогу, Украина, 11 марта 2025 года. Фото: ГСЧС УКраины
Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Крывым Рогу, Украіна, 11 сакавіка 2025 года. Фота: ДСНС Украіны

У Крывым Рогу ракетны ўдар прыйшоўся па інфраструктурным аб’екце, таксама пашкоджаныя шматкватэрныя дамы, іншыя цывільныя і бізнес-аб'екты.

Последствия российского ракетного удара по Кривому Рогу, Украина, 11 марта 2025 года. Фото: ГСЧС УКраины
Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Крывым Рогу, Украіна, 11 сакавіка 2025 года. Фота: ДСНС Украіны

«Загінула адна жанчына 47 гадоў. Параненыя дзевяць чалавек. Усе цывільныя. Сем параненых шпіталізаваныя — дзве жанчыны і пяць мужчын. З іх двое ў цяжкім стане, адзін у вельмі цяжкім стане. Дактары змагаюцца за іх жыццё і аказваюць неабходную дапамогу», — паведаміў кіраўнік Рады абароны Крывога Рога Аляксандр Вілкул.