Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. Спасатели нашли человека на дне океана. После катастрофы он пробыл там почти трое суток — рассказываем об этой истории
  3. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  4. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  5. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  6. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  9. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  10. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  11. Налоговики напомнили о сборе, о существовании которого вы могли даже не догадываться. Но грозит солидный штраф, если его не оплатить
  12. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  13. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  14. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  15. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  16. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  17. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
Читать по-русски


/

Намеснік прэм’ер-міністра Казахстана Канат Базумбаеў пракаментаваў расшыфроўку чорнай скрыні самалёта Azerbaijan Airlines (AZAL), што пацярпеў катастрофу 25 снежня паблізу Актау, піша Tengrinews.kz. Расшыфроўка трапіла ў сеціва, і віцэ-прэм'ер адзначыў, што гэтыя запісы адрозніваюцца ад наяўнага ў экспертаў арыгіналу.

Место крушения пассажирского самолета «Азербайджанских авиалиний» недалеко от города Актау, Казахстан, 25 декабря 2024 года. Фото: Reuters
Месца крушэння пасажырскага самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» недалёка ад горада Актау, Казахстан, 25 снежня 2024 года. Фота: Reuters

Як растлумачыў казахскі віцэ-прэм'ер, у расшыфроўцы ўдзельнічалі казахстанскія, расійскія, азербайджанскія і бразільскія эксперты.

«Усе мелі роўны доступ. Я паслухаў („злітую“ ў сеціва расшыфроўку. — Заўв. рэд.). Мне здаецца, што гэта больш перамовы наземныя, перамовы з зямлёй былі. Я не чуў там перамоваў чальцоў экіпажа. У чорнай скрыні ёсць усе перамовы, якія вялі капітан, пілот і чальцы экіпажа. Там трошкі больш. Зыходзячы з гэтага, я зразумеў, што гэта не зліў з нашай расследавальнай групы», — заявіў віцэ-прэм'ер.

Як запэўніў Базумбаеў, запіс, які трапіў у сеціва, моцна адрозніваецца ад змесціва чорных скрыняў.

«А навошта шукаць крыніцу „зліву“, калі мы не разглядаем яго як „зліў“ расшыфровак чорных скрыняў? Што ў інтэрнэце нехта нешта апублікаваў, гэта не азначае, што гэта ісціна. Тое, што апублікаванае, там вялікае адрозненне. Таму чакайце афіцыйных крыніц», — сказаў ён.

Паводле віцэ-прэм'ера, чорныя скрыні самалёта цяпер у следчай групы.

«Абломкі самалёта знаходзяцца ў ангары ў Актау, яны таксама абследаваныя адпаведнымі міжнароднымі экспертамі, яны дадуць сваё заключэнне. Матэрыялы расшыфроўкі знаходзяцца ў іншай групы, якая расследуе менавіта авіяцыйнае здарэнне: што здарылася, калі здарылася, як сябе экіпаж паводзіў — прафесійна, непрафесійна, якія каманды з зямлі былі. Я думаю, што потым адкрыццё гэтых матэрыялаў многія інсінуацыі развее», — заявіў Базумбаеў.

Ён таксама паведаміў, што ў Казахстане чакаюць публікацыі вынікаў расследавання крушэння самалёта AZAL на наступным тыдні.

Нагадаем, 25 снежня паблізу казахстанскага горада Актау ўпаў пасажырскі Embraer 190 «Азербайджанскіх авіяліній» (AZAL). На борце самалёта, які ляцеў з Баку ў Грозны, было 67 чалавек, 38 з іх загінула. У Актау самалёт скіраваўся пасля некалькіх спробаў здзейсніць пасадку ў Грозным. Не даляцеўшы да казахстанскага аэрапорта каля 3 км, ён пацярпеў крушэнне.

28 снежня Уладзімір Пуцін патэлефанаваў прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву і папрасіў прабачэння за «трагічны інцыдэнт». На наступны дзень Аліеў абвінаваціў Расію ў спробе замяць прычыну крушэння самалёта. Ён заявіў, што на падлёце да Грознага паветранае судна было выведзенае з ладу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, а потым абстралянае, што прывяло да яго крушэння.

6 студзеня падчас сустрэчы са сваякамі загінулых у авіякатастрофе прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў зноў заявіў, што віна за крушэнне лайнера «ляжыць на прадстаўніках Расійскай Федэрацыі». Падчас сустрэчы ён таксама запатрабаваў пакарання для вінаватых, празрыстасці расследавання інцыдэнту і «чалавечых паводзінаў».

У Расіі на гэта адрэагавалі вельмі рэзка: напрыклад, сябра Каардынацыйнага савета пры Грамадскай палаце Расіі, палітолаг Уладзімір Карасёў назваў презідэнта Азербайджана Ільхама Аліева «пі***асам».

16 студзеня выданне Baza апублікавала перамовы пілотаў разбітага азербайджанскага авіялайнера Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines з дыспетчарамі ў Грозным (Чачня, Расія). Незадоўга да гэтага кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што першыя дадзеныя расшыфроўкі чорных скрыняў па катастрофе самалёта авіякампаніі AZAL у Актау не пацвярджаюць частку інфармацыі пра інцыдэнт, якая фігуруе ў СМІ.