Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  2. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  3. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  7. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  8. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  9. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  10. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  11. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  14. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  15. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  16. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  17. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  18. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


Ва Украіне пачаўся завочны судовы працэс над расійскім вайскоўцам, выхадцам з Алтайскага краю, які пасля акупацыі Кіеўскай вобласці адправіў дадому з Мазыра дзве вялікія пасылкі з нарабаванымі рэчамі. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Очередь российских солдат на почте СДЭК в Мозыре в апреле 2022 года. Архивное фото с сайта "Радыё Свабода"
Чарга расійскіх салдат на пошце СДЭК у Мазыры ў красавіку 2022 года. Архіўнае фота з сайта «Радыё Свабода»

Расіяніна абвінавачваюць у парушэнні законаў і звычаяў вайны па ч. 1 арт. 438 Крымінальнага кодэкса Украіны. Гэтае злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

Згодна з матэрыяламі справы, у перыяд акупацыі Кіеўскай вобласці ў лютым — сакавіку 2022 года расійскі вайсковец знаходзіўся ў вёсцы Бліставіца Бучанскага раёна.

У адным з прыватных дамоў ён скраў фільтр для вады, мужчынскія красоўкі, кабель, ноўтбук Lenovo 330−15ARR, адкрутку і балгарку Makita, дзве бензапілы STIHL MS-180, электрычныя нажніцы Forte WB616, дзве адкруткі, у тым ліку адну ўдарную, страхавальны пояс.

2 красавіка 2022 года, адступіўшы з Кіеўскай вобласці, расіянін з Мазыра адправіў экспрэс-поштай СДЭК у Алтайскі край дзве пасылкі вагой 11,240 кг і 28,720 кг.

Раней следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны высветлілі асобу як мінімум 18 расійскіх вайскоўцаў, якія рабавалі дамы ўкраінцаў у Бучы і Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці, а потым пасылкамі з Мазырскага аддзялення экспрэс-пошты СДЭК адпраўлялі скрадзенае дадому.

Праваахоўныя органы Украіны паведамілі, што падчас акупацыі Кіеўскай вобласці, якая доўжылася з 24 лютага да канца сакавіка 2022 года, расіяне выслалі з Мазыра не менш за 58 тон нарабаваных рэчаў.

Нагадаем, у траўні 2022 года Генпракуратура Украіны заявіла, што высветліла імя першага падазраванага, які адпраўляў з Мазыра пасылкі з нарабаваным і нібыта ўдзельнічаў у забойствах мірных грамадзян у Бучы. Ім аказаўся ўраджэнец Мазыра Сяргей Калацэй. У Генпракуратуры яго назвалі камандзірам падраздзялення Расгвардыі з Ульянаўскай вобласці. Мазыранін катэгарычна адхіліў сваю датычнасць да таго, што адбывалася ў Бучы, заявіўшы, што не служыць у расійскіх войсках, не мае расійскага грамадзянства і не ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях ва Украіне.