Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
Читать по-русски


Маштабны збой, звязаны з працоўнымі станцыямі Windows, закрануў буйныя кампаніі, уключаючы банкі і аэрапорты, піша The Guardian. Многія прадпрыемствы страцілі магчымасць нармальна функцыянаваць пасля таго, як на працоўных камп’ютарах Windows па ўсім свеце з’явіліся «сінія экраны смерці».

«Синий экран смерти», 19 июля 2024 года. Фото: Х/Sadiknishuaariz
«Сіні экран смерці», 19 ліпеня 2024 года. Фота: Х/Sadiknishuaariz

Карыстальнікі кампаніі Crowdstrike, якая займаецца кібербяспекай, паведамілі пра праблемы ў Індыі, ЗША і Новай Зеландыі. Аэрапорт аўстралійскага Мельбурна праінфармаваў кліентаў, што «паўстала глабальная тэхналагічная праблема, якая ўплывае на працэдуры рэгістрацыі некаторых авіякампаній», там параілі пасажырам «запланаваць трохі больш часу на рэгістрацыю».

Crowdstrike паведаміла пра тое, што назіраюцца «сінія экраны смерці», і заявіла, што прычына расследуецца. Паводле звестак кампаніі, праблема звязаная з яе прадуктам Falcon Sensor, і інжынерныя каманды працуюць над рашэннем, згодна з паведамленнем падтрымкі.

У ЗША адбыўся маштабны збой у працы авіякампаній: найбуйнейшыя перавозчыкі United Airlines, Delta Airlines і American Airlines прыпынілі палёты праз праблемы з сувяззю. З чым менавіта звязаныя непаладкі, не ўдакладняецца. Таксама аэрапорты Іспаніі сутыкнуліся з «інцыдэнтам у камп’ютарнай сістэме», гэта можа прывесці да затрымак рэйсаў, паведаміла кампанія-аператар Aena.

Кампанія Turkish Airlines таксама папярэдзіла пра глабальны збой, праз які ўзніклі сур’ёзныя праблемы з рэзервацыяй білетаў і рэгістрацыяй.