Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  2. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  3. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  4. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  5. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  14. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  15. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  16. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  17. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  18. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
Читать по-русски


Каля 200 чалавек з грузінскіх апазіцыйных партый і рухаў блакуюць выхад пасажыраў лайнера Astoria Grande на пірс Батумі. Пра гэта паведаміў 31 ліпеня ў сваім тэлеграм-канале блогер Мікалай Леўшыц.

Протесты из-за прибытия российского лайнера в Батуми, 31 июля. Фото: "Новы Час"
Пратэсты з нагоды прыбыцця расійскага лайнера Astoria Grande ў Батумі, 31 ліпеня. Фота: «Новы Час»

Паводле яго інфармацыі, актывісты не прапусцілі ў порт аўтобус, што прыехаў забраць турыстаў.

«Гэтым разам расійскіх турыстаў на караблі суправаджаюць музыкі і зоркі тэлеканала RuTv. Сярод іх — удзельнік патрыятычных канцэртаў „Zа Расію“, былы саліст групы Hi-Fi Міця Фамін, музычны гурт „Те100стерон“ (выступалі перад параненымі з канцэртам у шпіталі Мінабароны РФ), беларускі спявак Дзмітрый Калдун (выступаў у самаабвешчанай ДНР у 2018 годзе)», — напісаў Леўшыц.

Пяцёра ўдзельнікаў пратэсту затрыманыя. Як паведамляе «Новы Час», некаторыя пратэстоўцы трымалі бел-чырвона-белыя сцягі.

Раней Дзмітрый Калдун пацвердзіў сваю прысутнасць на лайнеры. У сацсетках ён расказаў, што па дарозе ў Стамбул ён стукнуўся галавой аб так званы спрынклер — распыляльную галоўку сістэмы пажаратушэння. Металічная прылада рассекла скуру на галаве спевака да косткі і справакавала вялікі крывацёк. Карабельным медыкам не заставалася нічога іншага, як зашыць яе, пісала untro.ru.

Протесты из-за прибытия российского лайнера в Батуми, 31 июля. Фото: "Новы Час"
Пратэсты з нагоды прыбыцця расійскага лайнера Astoria Grande ў Батумі, 31 ліпеня. Фота: «Новы Час»

У папярэдні заход лайнера Astoria Grande ў Батумі 27 ліпеня яго таксама сустракалі пратэстамі. Удзельнікі акцый адпраўлялі турыстаў услед за рускім ваенным караблём. Тады лайнеру давялося датэрмінова пакінуць порт Батумі, перадае Deutsche Welle. Прадстаўнікі кіраўнічай партыі асудзілі пратэсты, а прэзідэнт Грузіі падтрымала іх.

Як паведамляе РІА «Новости», грузінскага горада Батумі больш няма ў спісе прыпынкаў у маршрутах круізнага лайнера Astoria Grande. Пра гэта сведчаць звесткі на афіцыйным сайце генеральнага агенцтва па продажы круізаў.