Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  4. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  5. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  6. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  9. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  14. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  15. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  16. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  17. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
Читать по-русски


/

Мігрант, якога падазраюць у забойстве польскага салдата Матэвуша Сітка на мяжы з Беларуссю, знаходзіцца ў Еўрасаюзе, і ягоны арышт — «пытанне часу». Пра гэта выданню Wiadomości паведаміў генерал Аркадыюш Шкутнік, які камандуе аперацыяй «Бяспечнае Падляшша».

Польские пограничники у границы с Беларусью. Деревня Бобинка, Польша, 28 июня 2024 года. Фото: «Зеркало»
Польскія памежнікі ля мяжы з Беларуссю. Вёска Бабінка, Польшча, 28 чэрвеня 2024 года. Фота: «Люстэрка»

Аркадыюш Шкутнік на пытанне пра тое, ці ёсць новая інфармацыя пра гібель Сітка, адказаў, што пошук падазраванага ў забойстве працягваецца.

— Мы як войска не можам праводзіць расследаванне, але ў справу ўмяшаліся адпаведныя службы. Яго (падазраванага. — Заўв. рэд.) асоба высветленая. У нас ёсць яго фота, мы ведаем, дзе ён быў, дзе бывае. Новыя сігналы паказваюць, што апошнім часам ён знаходзіўся ў краінах Заходняй Еўропы, у тым ліку ў Францыі і Бельгіі, — расказаў генерал.

Паводле яго, польскія службы ідэнтыфікавалі і склалі спіс 42 найбольш небяспечных мігрантаў, якія на беларуска-польскай мяжы атакавалі салдат камянямі і абстрэльвалі з рагатак. Падазраваны ў забойстве Сітка ўзначальвае гэты спіс. Шкутнік лічыць, што яго затрыманне — пытанне часу.

— Я думаю, гэта пытанне часу, калі яго арыштуюць, — дадаў польскі вайсковец.

Нагадаем, напад мігрантаў на польскага вайскоўца адбыўся 28 траўня 2024 года: 21-гадовы сяржант Матэвуш Сітэк быў паранены і памёр у бальніцы праз некалькі дзён. Праз тое, што здарылася Польшча ўвяла 200-метровую буферную зону на мяжы з нашай краінай.

Як высветлілі польскія праваахоўнікі, нападнік — выхадзец з Блізкага Усходу. Пасля інцыдэнту яны прыйшлі да высновы, што мужчына знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

У пачатку чэрвеня Польшча афіцыйна звярнулася да Мінска з просьбай дапамагчы арыштаваць падазраванага ў забойстве, аднак беларускія чыноўнікі яе праігнаравалі. У Дзяржпамежкамітэце назвалі трагедыю «нагодай для інфармацыйнага нагнятання і эскалацыі».

Польскія СМІ адзначалі, што пасля раскрыцця інфармацыі пра яго асобу нападнік можа збегчы з Беларусі ў іншую краіну, дзе злавіць яго і пасля прыцягнуць да адказнасці будзе прасцей.