Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  2. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  3. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  4. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  5. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  6. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  7. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  10. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


/

Чыноўнікам трэба «абавязкова звярнуць увагу на адток людзей з рэгіёнаў», заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка на нарадзе па фармаванні эканамічнага блока ўрада.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

«Нам трэба абавязкова звярнуць увагу на адток людзей з рэгіёнаў. Ні ў якім разе нельга дапускаць гэтага адтоку. Дыферэнцыяцыя ў заработнай плаце мусіць быць скарочаная. Людзі павінныя атрымліваць заработную плату ў рэгіёнах прыкладна такую ж, як у Мінску», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра задачы, якія стаяць перад эканамічным блокам урада, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць прыцягнуць інвестыцыі. Ён нагадаў пра ініцыятыву «Адзін раён — адзін праект». «Я гатовы да таго, каб на падставе гэтай ініцыятывы мы бачылі новыя ідэі. Але інвестыцыі павінныя нарастаць. І мы плануем, што за пяцігодку мы атрымаем рост інвестыцый прыкладна на траціну», — адзначыў палітык.

Асаблівую ўвагу, паводле Аляксандра Лукашэнкі, неабходна аддаваць рэалізацыі знакавых інвестыцыйных праектаў, у ліку якіх індустрыяльны парк «Вялікі камень», Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, вытворчасць легкавых аўтамабіляў BELGEE. «Я спадзяюся, што з’явяцца і новыя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як чыноўнікі ўжо ўздымалі праблему адтоку людзей з рэгіёнаў

Нагадаем, улады ў лістападзе 2024 года ўжо ўздымалі пытанне, як вярнуць людзей у рэгіёны і спыніць адтуль адток насельніцтва. Тады кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой на паседжанні прэзідыума Усебеларускага народнага сходу заявіў, што кожны год з сярэдняга раёна на восем-дзесяць тысяч занятых у эканоміцы з’язджае 300−400 чалавек. Атрымліваецца, што кожны год такі раён страчвае да 4−5% работнікаў. Больш за тое, нярэдка людзі з’язджаюць сем’ямі, а значыць, адток насельніцтва будзе яшчэ вышэйшы.

Урад лічыць, што справіцца з гэтай праблемай (і ўтрымліваць работнікаў у рэгіёнах) дапамогуць метады, якія выкарыстоўваліся ў СССР і захаваліся ў незалежнай Беларусі.

— Першае — гэта тэрміновае аднаўленне працы райаграсэрвісаў, будаўнічых перасоўных мехкалонаў, сельгасхіміі, арганізацый, якія адказваюць за абслугоўванне даільных установак, бурэнне свідравін вады, забяспечанне палівам. Другое — неабходнасць пераўтварэнняў у АПК (аграпрамысловыя комплексы. — Заўв. рэд.). Кропкавае, эканамічна абгрунтаванае і фінансава выверанае аб’яднанне гаспадарак у прывязцы да лідараў, маякоў раёна, аднаўленне ці пашырэнне практыкі выкарыстання мехатрадаў, перамяшчэнне жывёлы на новыя малочнатаварныя комплексы, паскораная меліярацыя, праца са старымі дамамі, уцягванне земляў у сельгасабарот, — заяўляў Дзмітрый Крутой.

На яго думку, трэба таксама актыўней прадаваць пустыя дамы, якія знаходзяцца ў спецыяльным рэестры.