Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  4. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  5. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  8. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  9. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  10. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


Нацбанк абнавіў інструкцыю пра парадак правядзення валютна-абменных аперацый. «Люстэрка» паглядзела, што змяніў рэгулятар.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Банкам дазволілі не прымаць для абмену некаторую валюту

Так, Нацбанк прапісаў, што касір можа не браць у кліентаў — фізічных асобаў наяўную валюту, «попыт на якую нязначны і афіцыйны курс беларускага рубля адносна якой вызначае Нацбанк штомесяц».

Рэгулятар кожны месяц вызначае курс, да прыкладу, азербайджанскага маната, алжырскага і іракскага дынара, ганконскага даляра, егіпецкага фунта, лары і іншых.

Як і цяпер, работнік абменніка не зможа адмовіць у продажы наяўнай замежнай валюты, якая ёсць у касе. Выключэнне — калі яна прызначаная для выдачы кліентамі-іфізічным асобам з іх рахункаў, а таксама выдачы юрыдычным асобам на выдаткі ў камандзіроўках. Таксама могуць адмовіць у абмене той валюты, прызначанай для выдачы рэшты і правядзення канверсіі.

Новаўвядзенне што да курсу на электронным табло

Таксама Нацбанк прапісаў, што інфармацыя пра абменныя курсы можа прысутнічаць на спецыяльным электронным табло. «Не дапускаецца паказванне рознай інфармацыі пра вызначаныя абменныя курсы на спецыяльным электронным табло і на інфармацыйным стэндзе альбо іншым носьбіце інфармацыі ля абменных пунктаў, касаў», — адзначае рэгулятар.

Курсы ў мабільных праграмах

Нацбанк таксама прапісаў, як банкі могуць абменьваць валюту праз мабільныя праграмы. Так, яны павінныя папярэджваць кліентаў, якім будзе курс.

Таксама рэгулятар адзначыў, што кліенты могуць патрабаваць скасавання валютна-абменнай аперацыі, калі падчас яе адбыўся тэхнічны збой у працы аплатна-разліковага тэрмінала.

Калі запрацуюць новаўвядзенні?

Змяненні ўвядуць праз тры месяцы — у канцы кастрычніка.

«Новая рэдакцыя інструкцыі таксама ўтрымлівае шэраг дапаўненняў, якія ўдакладняюць асобныя нормы што да правядзення валютна-абменных аперацый, што дазволіць выключыць неадназначнасць іх тлумачэння», — удакладняе Нацбанк.

Чытайце таксама