Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  2. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  7. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  13. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


Дэфіцыт кадраў узмацняецца з кожным месяцам. Колькасць вакансій перавысіла 164,6 тысячы. Што менавіта адбываецца на рынку працы — сабралі наяўныя звесткі.

Иллюстративный снимок. Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

У цэнтры занятасці звяртаецца невялікая доля беспрацоўных

Усяго 4 тысячы чалавек стаяла на ўліку ў цэнтрах занятасці ў якасці беспрацоўных на 1 ліпеня, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У першай палове года ў такія ўстановы звярнулася амаль 77 тысяч чалавек. З іх знайшлі працу 66,5 тыс., 1,1 тыс. пачалі навучанне па новай прафесіі. 53 сям'і для працаўладкавання змянілі месца жыхарства.

З боку наймальнікаў на тую ж дату быў попыт на 156,5 тыс. работнікаў, з іх 67% — рабочыя прафесіі.

Попыт з боку кампаній усё яшчэ моцна перавышае прапанову

У чэрвені колькасць вакансій вырасла на 8,5% адносна травеньскага ўзроўню, вынікае са звестак даследчага цэнтра rabota.by. А ў параўнанні са студзенем гэтага года больш за ўсё вырасла колькасць вакансій у такіх галінах як «навука, адукацыя» (+49, 2%), «будаўніцтва, нерухомасць» (+36, 3%), «працоўны персанал» (+35, 0%), «турызм, гатэлі, рэстараны» (+34,6%), «транспарт, лагістыка, перавозкі» (+32,8%).

Иллюстрация с сайта stats.rabota.by
Ілюстрацыя з сайта stats.rabota.by

46% вакансій, размешчаных у другім квартале, — для спецыялістаў з досведам 1−3 гады, 39,5% — для людзей без досведу.

З боку людзей, якія шукаюць працу, актыўнасць была ніжэйшай. У чэрвені колькасць рэзюмэ вырасла ўсяго на 1,8% (для параўнання: у лютым і сакавіку — 7% і 6,3% адпаведна). У другім квартале ў сярэднім на месяц рэсурс зафіксаваў 212,8 тыс. актыўных рэзюмэ.

Иллюстрация с сайта rabota.by
Ілюстрацыя з сайта rabota.by

Павелічэнне колькасці людзей, якія шукаюць працу, самым вялікім было ў такіх сферах як «турызм, гатэлі, рэстараны» (+43,5% у чэрвені адносна студзеня гэтага года), «хатні, абслугоўвальны персанал» (+16,6%), «транспарт, лагістыка, перавозкі» (+16,2%), «працоўны персанал» (+14,2%), «будаўніцтва, нерухомасць» (+11,2%).

Иллюстрация с сайта stats.rabota.by
Ілюстрацыя з сайта stats.rabota.by