Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  7. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  8. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  9. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  14. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски


Чыноўнікі хочуць увесці змяненні што да нерухомасці. Да прыкладу, дазволіць рэгістраваць яе без прывязкі да месцазнаходжання. Адпаведны праект закона прынялі дэпутаты ў першым чытанні.

Ключ от квартиры. Фото: Unsplash.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Unsplash.com

Пра які дакумент гаворка

У парламенце 28 чэрвеня паведамілі пра прыняцце ў першым чытанні праекта закона «Пра змяненне законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яго і ўгодаў з ім». Чыноўнікі хочуць «ліквідаваць прабелы ў прававым рэгуляванні пытанняў дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да нерухомай маёмасці».

Што можа змяніцца

Адно з магчымых новаўвядзенняў датычыць рэгістрацыі нерухомасці.

«У Беларусі дазволяць рэгістраваць нерухомасць без прывязкі да яе месцазнаходжання. У Дзяржкаммаёмасці даўно казалі пра гэта, — адзначыла экспертка па нерухомасці Наталля Літоўская ў сваім тэлеграм-канале. — Калі яго (законапраект. — Заўв. рэд.) прымуць, можна будзе звяртацца па паслугу афармлення нерухомасці ў любое агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры незалежна ад месца знаходжання аб’екта нерухомасці».

Яшчэ адно магчымае новаўвядзенне — абавязаць пакупнікоў нерухомасці цягам шасці месяцаў рэгістраваць яе на сябе. Рэч у тым, што на практыцы ўзнікаюць сітуацыі, калі аб’ект нерухомасці доўгі час лічыцца за ранейшым яе гаспадаром, бо новы не спяшаецца рэгістраваць яго на сябе. Пры гэтым падатак на жыллё выстаўляюць ранейшаму ўладальніку.

Таксама чыноўнікі хочуць прапісаць змены па набыцці зямельных участкаў замежнікамі. Так, са студзеня 2023 года было ўведзенае змяненне, паводле якога ў шэрагу выпадкаў зямельныя ўчасткі ў Беларусі можна перадаваць у спадчыну замежным грамадзянам.

Цяпер чыноўнікі хочуць забараніць сітуацыі, калі замежнікі становяцца аднаасобнымі ўласнікамі зямельных участкаў. Да прыкладу, такое магчыма падчас рэарганізацыі юрыдычнай асобы.

Што будзе далей з законапраектам?

Наперадзе — разгляд законапраекта ў другім чытанні ў парламенце. Калі яго зацвердзяць, то ён пойдзе ў Савет Рэспублікі, а потым — на стол да Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама